Аб'явы (434)
11 звычайная нядзеля (17 чэрвеня 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Кожны будні дзень пасля Святой Імшы будуць адбывацца чэрвенскія набажэнствы.
У суботу, 23 чэрвеня, у 18.00 чакаем у касцёле групу дзяцей і моладзі, якія накіроўваюцца на парафіяду ў Варшаву. Спачатку адбудзецца Святая Імша, пасля будзе ўдзелена благаславенне на дарогу і выезд.
Пілігрымка ў Будслаў распачнецца 29 чэрвеня і скончыцца ўрачыстасцямі ў Будславе 2 ліпеня. Варта пашукаць магчымасці, каб прыняць удзел у пілігрымцы. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі. Арганізацыйнае спатканне ў нядзелю 24 чэрвеня пасля Святой Імшы на 10.00.
28 чэрвеня прыбудуць у Вілейку пілігрымы з Маладзечна і Смаргоні. Пасля вячэрняй Святой Імшы, прыблізна ў 18.45, нам іх трэба разабраць на начлег. Просьба дапамагчы ў гэтай важнай справе для нашай парафіі. Колькасці пілігрымаў можа быць каля 350 асоб.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
10 звычайная нядзеля (10 чэрвеня 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Кожны будні дзень пасля Святой Імшы будуць адбывацца чэрвенскія набажэнствы.
У суботу ў 17.00 адбудзецца Святая Імша на месцы былой капліцы ў Старадубаве.
Заўтра распачынаецца аўтобусная пілігрымка па святых месцах паўночнай часцы Польшчы. Збіраемся ў нашым касцёле на малітву і благаславенне ў 4.30. Выезд у 5.00. Прыпамінаем пра дакументы неабходныя для падарожжа: пашпарт, карта паляка і страхоўка.
Пілігрымка ў Будслаў распачнецца 29 чэрвеня і скончыцца ўрачыстасцямі ў Будславе 2 ліпеня. Варта пашукаць магчымасці, каб прыняць удзел у пілігрымцы. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Арганізацыйнае спатканне ў нядзелю 24 чэрвеня пасля Святой Імшы на 10.00.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
9 звычайная нядзеля (3 чэрвеня 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. У суботу, ва ўспамін Беззаганага Сэрца Марыі, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00 і 18.00.