background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

11 звычайная нядзеля (17 чэрвеня 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Кожны будні дзень пасля Святой Імшы будуць адбывацца чэрвенскія набажэнствы.

У суботу, 23 чэрвеня, у 18.00 чакаем у касцёле групу дзяцей і моладзі, якія накіроўваюцца на парафіяду ў Варшаву. Спачатку адбудзецца Святая Імша, пасля будзе ўдзелена благаславенне на дарогу і выезд.

Пілігрымка ў Будслаў распачнецца 29 чэрвеня і скончыцца ўрачыстасцямі ў Будславе 2 ліпеня. Варта пашукаць магчымасці, каб прыняць удзел у пілігрымцы. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі. Арганізацыйнае спатканне ў нядзелю 24 чэрвеня пасля Святой Імшы на 10.00.

28 чэрвеня прыбудуць у Вілейку пілігрымы з Маладзечна і Смаргоні. Пасля вячэрняй Святой Імшы, прыблізна ў 18.45, нам іх трэба разабраць на начлег. Просьба дапамагчы ў гэтай важнай справе для нашай парафіі. Колькасці пілігрымаў можа быць каля 350 асоб.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

Прочитано 673 раз