Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 8.00 (з удзелам пілігрымаў), 12.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00 і 12.00. Святой Імшы ў 18.00 не будзе.
Кожны будні дзень пасля Святой Імшы будуць адбывацца чэрвенскія набажэнствы.
Пілігрымка ў Будслаў распачнецца 29 чэрвеня і скончыцца ўрачыстасцямі ў Будславе 2 ліпеня. Варта пашукаць магчымасці, каб прыняць удзел у пілігрымцы. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Арганізацыйнае спатканне сёння пасля Святой Імшы на 10.00.
28 чэрвеня, у чацвер, прыбудуць у Вілейку пілігрымы з Маладзечна і Смаргоні. Пасля вячэрняй Святой Імшы, прыблізна ў 18.45, нам іх трэба разабраць на начлег. Просьба дапамагчы ў гэтай важнай справе для нашай парафіі. Колькасці пілігрымаў можа быць каля 350 асоб.
Для арганізацыі Вілейскай пілігрымкі патрабуем тых, хто зможа дапамагчы ў працах на кухні: начысціць бульбы, памыць посуд і так далей. Жадаючыя, калі ласка, запішыцеся ў сакрыстыі.
Арганізоўваецца паездка аўтобусам на ўрачыстасці ў Будслаў: выезд у нядзелю 1 ліпеня ў 17.00, вяртанне 2 ліпеня каля 14.00. Кошт 10 руб. Запісвацца можна пры выхадзе з касцёла каля кніжнага кіоска.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.