Аб'явы (429)
Расклад наведвання могілак
Расклад наведвання могілак (набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)
Субота, 2 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)
Нядзеля, 3 лістапада
11.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
14.30 – Асцюковічы
16.00 – Ілля (старыя могілкі)
16.30 – Ілля (новыя могілкі)
Панядзелак, 4 лістапада
12.00 – Шклозавод (Партызанскі)
12.45 – Бязводнае, Цагельня
13.30 – Вязынь
15.00 – Касута
15.45 – Багданава
16.15 - Снежкава
Аўторак, 5 лістапада
12.00 – старыя каталіцкія могілкі (ГАРАДЗІШЧА)
12.30 – Вілейка (вул. Стаханаўская)
Чацвер, 7 лістапада
12.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
13.00 – Куранец
14.00 – Любань
15.00 – Порса
16.00 – Асіпавічы
Пятніца, 8 лістапада
15.30 - Муляры, Ролічы
16.30 - Лыцавічы
30 звычайная нядзеля (27 кастрычніка 2019 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 9.00 і 18.00. Ружанцовыя набажэнствы пасля Святой Імшы.
У пятніцу, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.
У суботу, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. Святая Імша ў 10.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.
У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00 – Святая Імша і працэсія на могілкі па вуліцы 1 Мая, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых, у 18.00 - Святая Імша.
З 1 па 8 лістапада перад Святымі Імшамі будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Карткі з імёнамі памерлых належыць прынесці ў сакрыстую.
Наведванне могілак.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя.
Каб годна пражыць дні ўспаміну памерлых верных, то варта пабыць у споведзі, каб мець магчымасць прыняць Святую Камунію і ахвяраваць за родных памерлых. Заахвочваем прыходзіць да Споведзі на працягу тыдня, не адкладваючы на самі ўрачыстасці.
4 лістапада ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у шостую гадавіну смерці.
Працяг заняткаў па рэлігіі адбудзецца пасля школьных канікул 16 лістапада.
У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Пры ўваходзе ў касцёл і парафіяльных кіосках распаўсюджваюцца лампады (знічы) на магілы памерлых. Зразумела, што не з’яўляемся рынкам альбо магазінам, а лампады не тавар. Заахвочваем набываць знічы, якія з’яўляюцца знакам ахвяраванняў і знакам малітвы Касцёла за тых памерлых, дзе гэтыя знічы будуць пастаўленыя. Распачаўшы замену касцёльнага даху парафія знаходзіцца ў вялікай фінансавай патрэбе. Набываючы знічы мы хоць крыху дапамагаем сваей святыні.
Дзякуючы ініцыяціве веруючых і шматлікім ахвярадаўцам быў заменены помнік на магіле кс. Дзекана Станіслава Жук у Касценевічах. У наступную нядзелю кс. Пётр Петрага здзейсніць яго асвячэнне.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
29 звычайная нядзеля (20 кастрычніка 2019 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў.
У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх належыць напісаць імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваны нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах палеглых жаўнераў на могілках па вул. 1 мая.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.



