Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00, у суботу у 10.00, за памерлых, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. На гэтым тыдні у суботу свята св. Андрэя Апостала.
У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. Дзяцей чакаем на Святую Імшу ў 10.00. Разам распачнём падрыхтоўку да Божага Нараджэння, выходзячы Езусу Хрысту на сустрач. Што гэта азначае, будзе больш дакладна растлумачана ў наступную нядзелю і на занятках па рэлігіі.
У наступную нядзелю, падчас Святой Імшы на 10.00, будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. З наступнай нядзелі можна будзе набываць аплаткі, шматлікія святочныя рэчы і календары на 2020 год.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца для дзяцей і моладзі ў суботу згодна з раскладам, а для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00.
У наступную суботу ў 18.00 у парафіяльным доме адбудуцца АНДРЭЙКІ для дзяцей і моладзі. Гэта забаўляльная праграма з пачастункам перад пачаткам Адвэнта. Запрашаем.
У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца сустрэча для бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца да 1 Святой Камуніі першы і другі год навучання.
У ноч з 14 на 15 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 14 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 15 снежня. Кошт 5 руб.
У парафіяльных кіосках можна набываць календары на 2020 год, новы часопіс AVE MARIA.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні, таксама дзякую за спецыяльныя ахвяраванні на замену касцёльнага даху.