Аб'явы (434)
3 Велікодная нядзеля(26 красавіка 2020 г.)
Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні:
У аўторак адбудзецца ў нашай парафіі велікодны дзень малітвы за памерлых. Святая Імша ў 9.00 будзе цэлебравацца як складковая за памерлых. Карткі з імёнамі можна пераказываць у сакрыстыю.
У месяцы маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства будзем узносіць малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы
Урокі рэлігіі для дзяцей, моладзі і дарослых адмяняюцца на нявызначаны час.
З Божай Дапамогай распачалі далейшыя працы па замене чарапіцы на касцёльным даху. Прашу аб малітву і фінансавую дапамогу.
Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Біскупы Беларусі просяць, каб у ІІІ Вялікодную Нядзелю арганізаваць дабравольны збор ахвяраванняў дзеля набыцця неабходных установам аховы здароўя абсталявання і медыцынскіх вырабаў праз дабрачынную арганізацыю CARITAS.
2 Велікодная нядзеля (19 красавіка 2020 г.)
Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей, моладзі і дарослых адмяняюцца на нявызначаны час.
З Божай Дапамогай у аўторак працягнем працы па замене чарапіцы на касцёльным даху. Прашу аб малітве і фінансавай дапамозе.
Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (12 красавіка 2020 г.)
Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. Некалькі тыдняў таму ўрачы нашай краіны звярнуліся з наступнай просьбай: Вы будзьце дома для нас, а мы будзем на працы для Вас. З болем у сэрцы, у гэты складаны час, звяртаюся да Вас парафіяне, асабліва да людзей старэйшага ўзроста: Вы будзьце дома, а мы, святары, будзем маліцца за Вас у касцёле. Прытрымлівайцеся гэтага закліку ў буднія дні. Без патрэбы не выходзьце з дома, будзьце ў самаізаляцыі. Няхай Вашыя родныя, альбо маладзейшыя знаёмыя падносяць Вам прадукты пад дзверы кватэр. Але дома, шмат маліцеся! У сёняшняй сітуацыя малітва проста неабходна для кожнага з нас. Кожны з нас патрабуе духоўнага адраджэння, навяртання і перамены жыцця. І толькі тады мы зведаем Божую Ласку, які Міласэрны і Доўгацярплівы! Святыя Імшы будуць адбывацца згодна з раскладам, касцёл будзе адчыняцца за 30 хвілін. Калі ёсць патрэба, можна заказваць Святыя Імшы (ці за жывых, ці за памерлых) і зразумела прымаць у іх удзел.
У суботу ў 10.00 Імша складковая за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00.
Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння. А велікодны перыяд трывае 50 дзён ад нядзелі Змёртвыхпаўстання да нядзелі спаслання Духа Святога. У гэтым годзе, па зразумелых прычынах, многія не змаглі прыступіць да сакрамэнту Споведзі і не змаглі прыняць Святую Камунію па Вялікадне. Але час пасхальны працягваецца да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога (31 мая), і варта да гэтага дня выканаць свой хрысціянскі абавязак. Верым, што Бог змілуецца над намі, калісці гэтая страшаная хвароба адыйдзе і вернецца супакой. І мы зберымся ў касцёле на спецыяльнай урачыстасці, каб падзякаваць за нашае ўратаванне. Аб гэтай урачыстасці будзем інфармаваць праз СМІ, аб’явы, вывескі на касцёле. Хоць эпідэмічная хваля толькі ўздымаецца, але з надзеяй запрашаю Вас, на толькі Богу вядомую дату, на свята ПАДЗЯКІ.
Урокі рэлігіі для дзяцей, моладзі і дарослых адмяняюцца на нявызначаны час.
У Божае Імя восенню мы распачалі новы праект у жыцці нашай парафіі. А менавіта – замена чарапіцы на касцёльным даху. Плануем, калі не ўмешаецца складаная эпідэміялагічная сітуацыя, працягнуць рамонтныя працы з 21 красавіка. Працы праводзім этапамі: сабралі сродкі, закупілі мэтэрыял – выканалі частку працы. Пасля збіраем сродкі на наступную. Другім этапам працы будзе частка даху ад плошчы горада. Ці зможам за гэты сезон перакрыць касцёл поўнасцю, будзе залежыць ад эканамічнай сітуацыі ў краіне і ад тых сродкаў, якія здолеем сабраць у святыні.
Ахвяраванні прымаюцца ў сакрыстыі, запісываючы іх у спецыяльную кнігу ахвярадаўцаў. У апошнюю нядзелю кожнага месяца будуць зачытвацца прозвішчы ахвярадаўцаў і ў іх інтэнцыі будзе цэлебравацца Святая Імша. Прашу аб зразуменне важнасці справы і аб сістэматычную дапамогу. Зразумела, што адным разам мы не зберым патрэбныя сродкі, але пакрыху, месяц за месяцам, гэта будзе магчыма.
Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую тым хто прыклася да падрыхтоўкі святыні і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць парафіянам за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Ігару, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці за вашую веру, малітву, адарацыі, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!



