background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (429)

4 звычайная нядзеля (2 лютага 2020 г.)

На гэтым тыдні: 3 лютага, панядзелак, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога ў для тых, хто мае хваробы горла.

 5 лютага, серада, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба і вады, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.

Святая Імша ў аўторак, чацвер, пятніцу і суботу ў 10.00.

На гэтым тыдні прыпадае першая пятніца месяца. Магчымасць споведзі за 30 хвілін перад Святой Імшой, а пасля Імшы адбудзецца сустрэча з брацтвам Жывога Ружанца.

У суботу скончылася душпастырская візітацыя сем’яў. Хочыцца шчыра падзякваць за сумесную малітву і за веру, з якой вы прымалі благаславенне прынесенае ў ваш дом. Таксама дзякуем вам за ахвяраванні, якія вы складвалі падчас каляды.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы ў 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

3 звычайная нядзеля (26 студзеня 2020 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ад панядзелка да суботы ў 10.00.

У наступную нядзелю, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.

У паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Таксама просьба ўнесці папраўкі ў нумары тэлефонаў, калі ў гэтым годзе былі змененыя.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду ў 18.00.

У пятніцу, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разборка калядных дэкарацый у нашым касцёле. Просьба, хто зможа, дапамагчы ў гэтых працах. Патрэбныя і мужчынскія рукі, і жаночыя.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.


Душпастырская візітацыя  27.01-1.02.20

Панядзелак     з 12.00 альбо 17.00

Вул. Георгіеўская

Вул. Гарадзішчанская

Аўторак          з 12.00 альбо 17.00

Вілейская, Куранецкая, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Цветочная, Хвойная, Звёздная

Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава

        Серада

Вёска Чыжэвічы ў 11.30

Абадоўцы ў 12.00

Шклозавод у 13.30

Ізбіно ў 16.00

Макаўе ў 18.00

         Чацвер

Муляры з 12.00

Лыцавічы з 13.00

 

Куранец з 16.00

          Пятніца

 

Вязынь з 12.00

 

Любань з 16.00

        Субота

з 13.00

Забар’е, Каўшэвічы, Ілля

 

З 18.00 – Вілейка(прапушчаныя адрасы)

 


2 звычайная нядзеля (19 студзеня 2020 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ад панядзелка да суботы ў 10.00.

У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

У паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Таксама просьба ўнесці папраўкі ў нумары тэлефонаў, калі ў гэтым годзе былі змененыя.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду ў 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.


Душпастырская візітацыя  20.01-25.01.20

 

Панядзелак з 12.00 альбо 17.00

Незалежнасці 2, 2/1, 2/2, 2/4, 2/4А, 2/4Г, 46, 6/1

 

Аўторак з 12.00 альбо 17.00

Незалежнасці 8/1, 8/2, 10/1, 10/2, 10/3, 1416/1, 16/2, 18, 20, 22

        Серада з 12.00 альбо 17.00

Валынца, Волкава, Касманаўтаў, Мірная,             Заслонава, Маякоўскага, Жоўткі, Церашковай,     Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага,                    Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, Асенняя,                       зав. 1 Прамысловы

         Чацвер з 16.00

З 16.00

Порса

З 17.00

вул. Лаўрыновіча, Новая, Зарэчная, Яблыневая, Юбілейная,Маладёжная, Заазёрная, Сільвановіча, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская Жалігоўскага

     Пятніца з 12.00 альбо 17.00

 

вул. Стаханаўская, в. Івонцавічы, Шылавічы, Асіпавічы, Гліннае, Каловічы, Більцэвічы

           Субота з 12.00 і 15.00

З 12.00

Зав. Гідрабудаўнікоў, зав. Берагавы, Асланава, Купалы, Коласа, Казея, Каралёва, зав. Каралёва

З 15.00

Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай,              Чкалава, Васточная, зав. Васточны,                                зав. 2 Васточны, Чарняхоўскага,                        зав. Чарняхоўскага, Меліяратараў