Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні: У аўторак – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла. У чацвер – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка. У пятніцу – свята св. Лукі, Евангеліста
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў.
У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых. У суботу ў 18.00 – сустрэча старэйшай школьнай, студэнскай і працуючай моладзі.
Запрашаем хлопцаў ад 7 год да службы пры алтары ў якасці кандыдатаў у міністранты. Яны стануць міністрантамі пасля адпаведнай падрыхтоўкі на заканчэнне навучальнага года.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.