Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў.
У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх належыць напісаць імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваны нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах палеглых жаўнераў на могілках па вул. 1 мая.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.