Важнае (254)
Жыццё парафіі
Дзеці нашай парафіі адзначылі ўспамін Анёлаў Ахоўнікаў
Автор АдмінУ нядзелю 2 кастрычніка дзеці нашай парафіі адзначылі ўспамін сваіх нябесных заступнікаў, Анёлаў Ахоўнікаў.
-
Святая Імша на гэтым тыдні:
Ад панядзелка да чацвярга ў 9.00 і 18.00. У пятніцу, у дзень Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых, і ў 18.00 з удзелам моладзі. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні:
У аўторак - успамін св. Францішка Асізкага.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў суботу і нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі (катэхеза) на гэтым тыдні згодна з раскладам. З планам катэхезы можна пазнаёміцца на дзвярах касцёла і дошцы аб’яваў. Прыпамінаем, што ў сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых. У панядзелак заняткі для кандыдатаў у міністранты ў 10.00 альбо 16.45, у пятніцу заняткаі для міністрантаў у 10.00 альбо 16.45.
Сёння пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора. На рэпетыцыю запрашаем дарослых, школьную і студэнцкую моладзь.
Дзякую за ахвяраванні на будову алтара Божай Міласэрнасці, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу, малітву і прысутнасць!
З 8 па 20 жніўня наша парафія перажыла цыкл рэкалекцый для розных узроставых груп у Будславе. Духоўныя практыкаванні былі прысвечаныя перажыванню Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.
Да Марыі “топ-топ-топ”: пілігрымка нашай парафіі ў Будслаў
Автор АдмінЗ 17 па 19 чэрвеня ў вёсцы Лебедзева (Маладзечненскі раён) прайшлі першыя дыяцэзіяльныя рэкалекцыі для ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка».
З 3 па 8 чэрвеня нашыя парафіяне разам з пробашчам здейснілі пілігрымку па святынях Польшчы і Чэхіі. Задумана яна была, як вандроўка шляхамі святога Яна Паўла ІІ і распачалася з яго роднага горада – з Вадовіц.
Напачатку летняга адпачынку дзеці і моладзь нашай парафіі сабраліся разам, каб падзякаваць Богу за пражыты катэхетычны год і прасіць благаслаўлення на летні адпачынак.
Падчас працэсіі Божага Цела, якая адбылася 29 мая, наша Вілейская парафія прайшла вуліцамі горада за Езусам Эўхарыстычным.
15 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, 29 дзяцей з нашай парафіі першы раз у сваім жыцці прынялі Езуса Хрыста ў Святой Камуніі.
8 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў патырскую візітацыю ў Вілейскую парафію Узвышэння Святога Крыжа, парафіі ў в. Любань, Куранец, Вязынь і Ілля.
Вернікі нашай парафіі прынялі Сакрамэнт хрысціянскай сталасці
Автор Адмін8 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў Сакрамэнт Канфірмацыі вернікам нашай парафіі.
Вялікі Чацвер – гэта дзень устанаўлення Сакрамэнтаў Святарства і Эўхарыстыі. Менавіта ў гэты дзень у ерузалемскай святліцы адбылася першая Св. Імша, а гэты вялікі дар служэння Эўхарыстыі Езус даверыў Апосталам.
Покидать дом в ночь пасхальной трапезы не полагалось, но Иисус нарушил это правило, вероятно заботясь об учениках. В горнице их легко могли взять вместе с Ним. Не исключено, что Иуда сначала удостоверился, что дом опустел, и лишь потом повел стражу в глухой сад за Кедроном, где Учитель часто уединялся с Двенадцатью.
Прагнем перажыць Пасхальны Трудуум у малітве і разважаннях над апошнімі падзеямі і гадзінамі зямнога жыцця Езуса Хрыста. Прапануем пачытаць фрагменты з кнігі А.Меня “Сын Чалавечы”, якія набліжаюць нам тыя падзеі і дапамагаюць лепш іх зразумець.
Сёння, 17 сакавіка, ранішняй Святой Імшой у нашай парафіі распачаліся трохдзённыя вялікапостныя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. Юрый Хіневіч з Пінскай дыяцэзіі, які таксама выкладае катэхэтыку ў духоўнай семінарыі ў Пінску.