background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 10 Май 2016 11:38

Асвячэнне прыдарожнага Крыжа ў в. Любань

Автор 
Оцените материал
(4 голосов)

8 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў патырскую візітацыю ў Вілейскую парафію Узвышэння Святога Крыжа, парафіі ў в. Любань, Куранец, Вязынь і Ілля.

 

А 10 гадзіне арцыбіскуп Тадэвуш сустрэўся з вернікамі Вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа, удзяліў Сакрамэнт Канфірмацыі 120 парафіянам і прыняў у міністранты 7 хлопцаў, якія жадаюць дапамагаць у якасці літургічнай службы алтара.

У гадзіну Божай Міласэрнасці, а менавіта ў 15.00, арцыпастыр наведаў парафію ў в. Любань, якая зарэгістраваная пад тытулам Божай Міласэрнасці. Як адзначылі самі вернікі, парафія з’яўляецца “сіроткай”, бо не мае свайго Касцёла, таму вернікі збіраюцца на супольную малітву каля прыдарожнага крыжа, у хатах парафіянаў і прыязджаюць на нядзельныя Св. Імшы ў Вілейку. У гэтым годзе вернікі Любанскай парафіі аднавілі прыдарожны крыж і выказалі сваё жаданне і намер распачаць будову Касцёла. Ксёндз-пробашч Аляксандр Барыла ўжо сабраў неабходныя дакументы і атрымаў згоду дзяржавы на распачацце будовы. Кс. Аляксандр адзначыў: “Падмуркам парафіі з’яўляюцца людзі старэйшага ўзросту, многія ўжо адышлі да Бога, але тут ёсць і моладзь, дзеці, а гэта значыць, што ў нас ёсць будучыня”.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў новы прыдарожны крыж і месца для будовы святыні. Іерарх разам з парафіянамі памаліўся Вяночак да Божай Міласэрнасці і прамовіў сваё слова. У разважанні Мітрапаліт закрануў тэму Крыжа і збаўлення, якога “Бог прагнуў больш за чалавека”, а таксама заахвоціў вернікаў прыняць крыж па прыкладу Св. Андрэя. Напрыканцы сустрэчы арцыбіскуп удзяліў вернікам Любанскай парафіі пастырскае благаслаўленне на далейшае жыццё і распачацце справы пабудовы Касцёла.

 


Прочитано 966 раз Последнее изменение Вторник, 10 Май 2016 12:04
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии