background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 17 Март 2016 20:54

Час паяднання

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Сёння, 17 сакавіка,  ранішняй  Святой Імшой  у нашай парафіі распачаліся  трохдзённыя вялікапостныя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. Юрый Хіневіч з Пінскай дыяцэзіі, які таксама выкладае катэхэтыку  ў духоўнай семінарыі ў Пінску.

У чарговы раз Пан Бог дае нам шанс наблізіцца да Яго  праз Сакрамэнт Споведзі і Слова, скіраванае да нас праз ксяндза рэкалекцыяніста. Сёння кс.Юрый засяродзіў нашу ўвагу на наступных словах Святога Евангелля, якія мы пачулі ў часе Святой Імшы : “Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі хто захоўвае Маё слова, той ніколі не ўбачыць смерці” (Ян 8, 51).  “Маем такі вялікі дар ад Пана Бога- казаў кс.Юрый- вечнае жыццё, а так баімся смерці.” Чалавецтва ўпэўнена, што само сябе знішчае. Столькі размоў пра Апакаліпсіс, столькі разоў вызначаны яго тэрмін , а таксама розныя прычыны канца свету! І чалавек траціць спакой, нават упадае ў адчай ад немагчымасці што-небудзь змяніць, стрымаць, ад свайго бяссілля. Бо спадзяецца толькі на сябе, на свае сілы. І нават не дапускае думкі, што ўсё можа змяніць Пан Бог, бо Ён Усемагутны. Даверыцца Пану Богу, прыняць Яго волю, адчуць Яго айцоўскую любоў – вось што патрэбна нам  і чаго Ён, добры і міласэрны Айцец наш,  увесь час чакае ад нас. Даў нам жыццё і ўсё, што вакол, стварыў для нас. Мы ж у пагоні за часовымі каштоўнасцямі ці прыемнасцямі забываемся пра гэта, часта губячы, знішчаючы  Яго творы на сваім жыццёвым шляху.

Пан Бог паслаў свайго Сына, каб  расказаў нам пра Яго міласэрнасць. А цяпер Міласэрны Бог чакае, каб мы аказвалі міласэрнасць да нашага акружэння,  да   людзей з нашага асяроддзя. "Будзьце міласэрныя, як Айцец наш міласэрны…”  Такія разважанні прыходзяць на думку пасля сённяшняй навукі ксяндза рэкалекцыяніста.

Закончыўся першы дзень рэкалекцый , але  яны працягваюцца (расклад у аб’явах). Не змарнуем жа час святых рэкалекцый, благаслаўлёны час!  І заахвоцім да ўдзелу нашых родных і знаёмых.

Прочитано 829 раз Последнее изменение Четверг, 17 Март 2016 21:08
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии