background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 16 Сентябрь 2016 07:26

Свята Узвышэння Святога Крыжа ў нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

14 верасня наша парафія ўрачыста адзначыла парафіяльнае свята Узвышэння Святога Крыжа.

Да гэтай урачыстасці парафіяне рыхтаваліся на працягу трох дзён праз удзел  у гадзінных адарацыях  перад ранішнімі і вячэрнімі святымі Імшамі. Адарацыі праводзілі парафіяльныя супольнасці, розныя малітоўныя групы, а таксама моладзь і дзеці нашай парафіі.

14 верасня ў Касцёле адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа. Лічыцца, што 14 верасня 335 г. была асвячона святыня над пячорай Гробу Пана, у якім устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы. Каб шматлікія хрысціяне, прысутныя на ўрачыстасці, маглі ўбачыць вялікую святыню, біскуп узнімаў («узвышаў») Крыж над галовамі прысутных. У Рыме свята было ўведзена папам Грыгорыем  ( З catholic.by).

Урачыстая адпустовая святая Імша адбылася ўвечары 14-га верасня у багата ўпрыгожаным восеньскімі кветкамі касцёле пры удзеле вялікай колькасці парафіянаў. На ўрачыстасць прыбылі святары з нашага і суседніх  дэканатаў. Перад пачаткам Імшы пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла прывітаў прысутных святараў, парафіян і гасцей. Св. Імшу цэлебраваў першы пробашч нашай парафіі, а цяперашні ксёндз-пралат і дзекан Маладзечненскі кс. Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі. Гамілію прамовіў пробашч парафіі св. Казіміра  ў Маладзечне а. Анатоль Ярошка.  Святар нагадаў гісторыю адшукання  Святога Крыжа і  устанаўлення свята. А. Анатоль звярнуў увагу на сітуацыю на Захадзе, калі людзі адракаюцца ад крыжа, знімаюць крыжы ў публічных месцах, забараняюць насіць на шыі, а ў той жа час пачынаюць верыць у моц чырвоных нітак, завязаных на руку, ці якіх-небудзь амулетаў, знакаў задыяка. Святар адзначыў, што людзі, на жаль, перастаюць верыць у моц Святога Крыжа і забываюць, якой цаной збаўлены. Напрыканцы гаміліі а. Анатоль заклікаў усіх прысутных не адкідаць крыж, які дае нам Пан Бог, і які робіць нас падобнымі да Яго Сына Езуса. Напрыканцы св. Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія вакол касцёла і падзяка Пану Богу  традыцыйным гімнам “Цябе, Бога,  праслаўляем”…

Галіна Аляшкевіч

 

 


Аўтар фота – Аксана Бажко

Прочитано 1097 раз Последнее изменение Пятница, 16 Сентябрь 2016 07:57
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии