background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 04 Сентябрь 2016 05:43

У Будславе адбыўся цыкл рэкалекцый нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

З 8 па 20 жніўня наша парафія перажыла цыкл рэкалекцый для розных узроставых груп у Будславе. Духоўныя практыкаванні былі прысвечаныя перажыванню Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.

 

Першымі рэкалекцыі перажывалі дзеці, якіх разам з аніматарамі было 34 чалавекі. На працягу пяці дзён дзеці разам маліліся, слухалі катэхезы, вучыліся жыць па-хрысціянску, а таксама разам забаўляліся і вучыліся быць міласэрнымі, як наш Нябесны Айцец. Тэматыкай рэкалекцый былі Радасныя таямніцы Ружанца. Кожны дзень дзеці разам разважалі адну з таямніц з жыцця Марыі і Езуса, вучыліся па-хрысціянску перажываць нараджэнне Збаўцы, а таксама мелі магчымасць другі раз у гэтым годзе ў жніўні перажыць сапраўдную Вігілію з елкай, дзяленнем аплаткам, Св. Мікалаем і св. Імшой Пастэркай. Адным з пунктаў праграмы дня былі т. зв. майстэрні: вакальная, танцавальная, тэатральная і кулінарная, на якіх дзеці развівалі свае таленты і здольнасці, а ў чацвер прадставілі тое, чаму навучыліся, на выніковым канцэрце гэтых майстэрняў.

Наступныя рэкалекцыі з 12 па 14 жніўня перажываў на парафіяльны хор «Angeli», які ўжо традыцыйна прыязджае напрыканцы лета ў Будслаў, каб каля цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай падчас духоўных практыкаванняў аднавіць свае жыццёвыя сілы і набрацца моцы на ўвесь наступны год. Напрацягу трох дзён удзельнікі рэкалекцый, якіх было 21 чалавек, праз малітву, сакрамэнт пакаяння і паяднання, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта і канферэнцыі імкнуліся наблізіцца да таямніцы Божай Міласэрнасці і навучыцца быць міласэрнымі да кожнага бліжняга ва ўсіх абставінах жыцця. Кульмінацыйным момантам рэкалекцый стаў пераход праз адкрытую Браму Міласэрнасці Будслаўскага Санктуарыя і атрыманне звязанага з гэтым поўнага адпуста. Рэкалекцыі для дзяцей і для хору «Angeli» праводзіў пробашч нашай парафіі кс. Аляксандр Барыла.

Трэцімі па чарзе адбыліся рэкалекцыі для школьнай моладзі перад пачаткам новага навучальнага і катэхетычнага году. Духоўныя практыкаванні, у якіх прыняло ўдзел 39 маладых людзей, праводзіў вікарый нашай парафіі кс. Юзаф Сярпейка з 15 па 20 жніўня. Тэмай гэтых дзён стала прыпавесць пра міласэрнага самараніна, а кожны асобны дзень быў прысвечаны перажыванню аднаго з фрагментаў гэтай прыпавесці. Расклад кожнага дня быў насычаны рознымі малітвамі і набажэнствамі, прысвечанымі тэме, працай у групах, а таксама спартыўнымі, інтэлектуальнымі і творчымі спаборніцтвамі, на якіх кожны з удзельнікаў мог праявіць дадзеныя Богам таленты і здольнасці.

Маці Божая Будслаўская “выхавала” ўжо не адно пакаленне нашай Вілейскай моладзі, таму у чацвер на такіх моладзевых  рэкалекцыях ужо традыцыйна адбываецца “вечар сустрэчы выпускнікоў”. На гэты вечар прыязджаюць усе тыя, хто ў свой час прымаў удзел у гэтых рэкалекцыях. Большасць з “выпускнікоў” ужо працуе, некаторыя маюць свае сем’і, таму прагнуць хоць на адзін вечар сустрэцца разам на малітве каля цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай, якая стала вельмі блізкай для ўсёй нашай Вілейскай парафіі.

 



Прочитано 1015 раз Последнее изменение Воскресенье, 04 Сентябрь 2016 05:49
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии