background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 24 Март 2016 14:22

Дзякуем Богу за нашых святароў!

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Вялікі Чацвер – гэта дзень устанаўлення Сакрамэнтаў Святарства і Эўхарыстыі. Менавіта ў гэты дзень у ерузалемскай святліцы адбылася першая Св. Імша, а гэты вялікі дар служэння Эўхарыстыі Езус даверыў Апосталам.

Да сённяшняга часу Бог працягвае клікаць тых, каго Сам хоча і выбірае, на шлях святарства.

Святарства з’яўляецца вялікім Божым дарам для ўсяго свету. Бо …

Калі б мы не мелі святароў, нашая святыня была б толькі халоднымі сценамі пустога будынку!

Калі б мы не мелі святароў, мы ніколі б не адчулі Прысмак неба ў Святой Эўхарыстыі!

Калі б мы не мелі святароў, нашыя вусны ніколі б не дакрануліся да Святога Цела Хрыста!

Калі б мы не мелі святароў, нашыя сэрцы танулі б у грахах і не маглі б ачысціцца!

Калі б мы не мелі святароў, мы блукалі б як згубленыя авечкі сярод зла гэтага свету!

Калі б мы не мелі святароў, мы былі б толькі ўбогімі жабракамі, якія не маюць сродкаў для збаўлення!

Калі б мы не мелі святароў, мы не мелі б Святых Сакрамэнтаў, а значыць, мы не мелі б Хрыста!

Сёння прагнем дзякаваць Богу за дар Святарства і Эўхарыстыі, а таксама за нашых святароў, якія ахвярна вядуць нас да Бога.

Жадаем нашым добрым пастырам, ксяндзу-пробашчу Аляксандру і ксяндзу Юзафу, моцы духа Св. Пятра, любові Св. Яна і энтузіязму Св. Паўла. Няхай міласэрны Бог благаслаўляе іх на кожны дзень святарскага жыцця і ўмацоўвае Сваімі ласкамі! Прагнем заўсёды памятаць пра святароў у нашых малітвах!

Прочитано 1056 раз Последнее изменение Четверг, 24 Март 2016 14:40
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии