Важнае (254)
Жыццё парафіі
З 19 па 24 жніўня ў Санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі нашай парафіі. Гэта летняе мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і заўсёды адбываецца перад пачаткам новага навучальнага года. Таму кожны, хто хоць раз ужо ўдзельнічаў у гэтых рэкалекцыях, плануе свой летні адпачынак менавіта такім чынам, каб абавязкова атрымалася паехаць яшчэ раз. Чаму так?
Будслаў – месца асаблівае, напоўненае малітвамі мільёнаў пілігрымаў, просьбамі ў безнадзейных справах і падзякамі радасных сэрцаў. Не пералічыць тых людзей, якія тут сустрэлі Хрыста і адчулі Мацярынскую Любоў Яго і нашай Матулі.
З 25 жніўня ў нашай парафіі распачаў сваю душпастырскую дзейнасць кс. Валерый Даўгуль, які будзе выконваць абавязкі вікарыя.
Хрысціянскі спеў: ці дастаткова аднаго талента для творчасці?
Автор АдмінЗ 16 па 18 жніўня ў Будславе адбыліся рэкалекцыі парафіяльнага хору "Angeli". У пятніцу вечарам удзельнікі хору накіраваліся ў Будслаў. Вячэрні Будслаў спаткаў іх незвычайнай цішынёй. Адчувалася хваляванне з прычыны такога прыватнага спаткання з Маці Божай Будслаўскай, так любімай усімі намі і заўсёды падчас свята акружанай натоўпамі вернікаў.
Дарагія браты і сёстры!
Шчыра хачу падзякаваць Пану Богу за магчымасць служэння ў Вілейскай парафіі!
У мінулую нядзелю, 16 чэрвеня, мы развіталіся з нашым вікарыем кс. Андрэем Кеўлічам, які заканчвае святарскае служэнне ў нашай парафіі. Кс. Андрэй скіраваны на вучобу ў Італію, будзе вывучаць пастаральную тэалогію у Facoltà Teologica del Triveneto ў Падуі, а адначасова выконваць пастырскае служэнне у парафіі святых Апосталаў у Вероне. Кс. Андрэй працаваў у нашай парафіі амаль 2 гады, з 20 ліпеня 2011 года. Падчас св.Імшы парафіяне дзякавалі Пану Богу за так руплівага вікарыя, а шаноўнага кс. Андрэя – за шчырую службу ў нашай парафіі, за клопат над дзецьмі і моладдзю, іх духоўны рост і фізічны стан, за словы надзеі падчас пахаванняў, за сумеснае чытанне Бібліі і тлумачэнне Божага Слова, за духоўнае кіраўніцтва і шмат іншых спраў, якія спрыялі нашаму духоўнаму аздараўленню.
Дзякуем Вам, паважаны кс.Андрэй, за Вашу ахвярную працу, за Ваша служэнне Пану Богу і людзям. Няхай Пан Бог благаславіць Вам на новым этапе Вашага святарскага жыцця. Будзем памятаць пра Вас у сваіх малітвах і … чакаць спатканняў з Вамі!
«Катэхет дзеліцца не толькі ведамі, але і багаццем сваёй чалавечнасці. Сярод дзяцей і моладзі існуе вялікае запатрабаванне персанальных узораў, катэхетаў, якія становяцца для іх сапраўднымі майстрамі і правадырамі» - зазначыў біскуп Пінскай дыцэзіі 15 чэрвеня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах падчас ўрачыстага заканчэнне навучальнага года.
11-13 чэрвеня ў парафіяльным доме адбыліся своеасаблівыя рэкалекцыі дзённага прабывання для дзяўчат нашай супольнасці.
IV Велікодная нядзеля адзначаецца ў Касцёле як нядзеля Добрага Пастыра. Гэтым днём распачынаецца Тыдзень малітваў аб пакліканнях да служэння ў Касцёле, каб ва ўсім свеце не адчувалася недахопу ў паліканнях да святарства, кансэкраванага жыцця і місіянерства.
Сёння, 16 красавіка, Папа на пенсіі Бенедыкт XVI, адзначае дзень свайго нараджэння. Шчыра віншуем з 86-годдзем, жадаем моцнага здароўя, Божага благаслаўлення на шляху служэння Касцёлу праз ахвяру і малітву...
Галоўная ўрачыстасць літургічнага года – падзея Вялікадня – уяўляе сабою драму ў трох дзеяннях і носіць найменне «Святы Пасхальны Трыдуум» ці на латыні “Triduum Paschale”.