background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 22 Апрель 2013 00:00

Молімся аб пакліканнях

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

IV Велікодная нядзеля адзначаецца ў Касцёле як нядзеля Добрага Пастыра. Гэтым днём распачынаецца Тыдзень малітваў аб пакліканнях да служэння ў Касцёле, каб ва ўсім свеце не адчувалася недахопу ў паліканнях да святарства, кансэкраванага жыцця і місіянерства.

 

Голас Хрыста, Добрага Пастыра, надалей чуецца ў Касцёле, найперш праз служэнне Святога Айца Францішка, біскупаў і святароў. Місія Добрага Пастыра працягваецца ў Касцёле, бо наш адзіны Найвышэйшы Святар, Езус Хрыстус, ужо больш не памірае — смерць не мае над Ім улады… (пар. Рым 6, 9). Аднак да супрацоўніцтва з Ім у спаўненні гэтай місіі Езус запрашае людзей, якіх кліча па імені, як апосталаў: «Ідзіце за Мной, і зраблю так, што будзеце рыбакамі людзей» (пар. Мк 1, 17).

 

 

Папа Бэнэдыкт XVI у пасланні на 50-ы Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях кажа: «Пакліканні да святарства і кансэкраванага жыцця нараджаюцца з досведу асабістага спаткання з Хрыстом, за шчырага і даверлівага дыялога з Ім, каб выконваць Яго волю. Неабходна таксама ўзрастанне ў гэтым досведзе веры, якая разумеецца як глыбокія адносіны з Езусам, унутранае ўслухоўванне ў Яго голас, які ў нас гучыць. Гэты працэс, які робіць чалавека здольным да прыняцця Божага паклікання, можа здзяйсняцца ў хрысціянскіх супольнасцях, якія жывуць глыбокім кліматам веры, даюць выразнае сведчанне Евангелля, паказваюць місіянерскі намер, які вядзе да поўнага дару з сябе дзеля Божага Валадарства, умацоўваюцца сакрамэнтамі, асабліва Эўхарыстыяй, і глыбокай малітвай».

 

Пакліканні нараджаюцца з нашых парафіяльных супольнасцяў, малітоўных груп. І толькі там, дзе людзі будуць жыць «глыбокім кліматам веры», як пісаў Папа, калі яны пачнуць жыць як першыя хрысціяне, пра якіх казалі: «Глядзіце як яны любяць адзін аднаго», — будуць нараджацца новыя пакліканні да святарства, кансэкраванага жыцця і місіянерства.

 

Няхай жа ў гэты тыдзень мы будзем здольнымі агарнуць сваёй малітвай справу пакліканняў.


Пане Езу Хрыстэ,Ты паклікаў вучняў сваіх, каб пакінулі ўсё і пайшлі за Табою.

Дай нам ласку каб многія за іх прыкладам маглі пакінуць тое, што зямное і імкнуцца да тога, што боскае.

Мы просім Цябе Божа аб святарскіх і манаскіх пакліканнях з нашай парафіяльнай супольнасці, каб ніколі не забракла работнікаў у вінаградніку Пана. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Прочитано 1509 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии