background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 13 Март 2013 20:36

Habemus Papam! Папа Францішак

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Калегіум Кардыналаў  абралі аргентынскага кардынала Хорхэ Берголіа 266-м Наступнікам св. Пятра.

 

Новы Папа выбраў сабе імя Францішак.


Аб гэтым абвясціў у 20.11 па рымскім часе з балкону цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра кардынал-протадыякан Жан-Луі Таран, які, звяртаючыся да сабраных, прамовіў традыцыйную формулу: “Habemus Papam!” (У нас ёсць Папа), а затым назваў імя новаабранага Пантыфіка.


Адразу пасля гэтага на балконе з’явіўся сам Папа, каб прывітаць вернікаў і ўдзяліць ім сваё першае апостальскае благаслаўленне “Urbi et Orbi”. Францішак І таксама звярнуўся да сабраных вернікаў. Ён пажартаваў, што, каб “даць Рыму Біскупа (...) браты-кардыналы скіраваліся “аж на край свету”. Ён падзякаваў жыхарам Вечнага Горада за адкрытасць і заклікаў памаліцца за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI. Пасля чаго разам з усімі прамовіў “Ойча наш”, “Вітай Марыя” і “Хвала Айцу”. Пасля малітвы Святы Айцей адзначыў, што з гэтага дня пачынаецца шлях супрацоўніцтва, братэрства і любові паміж ім і народам. Ён заклікаў маліцца, каб ва ўсім свеце настала сапраўднае братэрства. Пантыфік папрасіў у цішыні памаліцца за яго. Пасля чаго ўдзяліў сабраным благаслаўленне і прызнаўся, што заўтра адправіцца памаліцца да Найсвяцейшай Панны Марыі. “Дзякуй за вашу адкрытасць. Маліцеся за мяне і да хуткай сустрэчы. Дабрай ночы і добрага адпачынку”, сказаў на развітанне папа Францішак І.


Такім чынам, 266-ы Рымскі Пантыфік быў абраны на працягу трэццяй сесіі ў другі дзень галасавання. Несумненна, гэты канклаў увойдзе ў гісторыю як адзін з самых хуткіх па працягласці.


Матэрыял паводле  be.radiovaticana.va

 

 


Прочитано 1221 раз Последнее изменение Четверг, 14 Март 2013 09:45
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Другие материалы в этой категории: « З малітвай аб абранні Папы Молімся за Папу »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии