Адмін
Рэдакцыя сайта
7 звычайная нядзеля (20 лютага 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
6 звычайная нядзеля (13 лютага 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, 19 лютага. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
5 звычайная нядзеля (6 лютага 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да чацверга ў 10.00.
У пятніцу, 11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 - будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Ужо можна пераказваць карткі з інтэнцыямі ў сакрыстыю. Таксама падчас Святой Імшы на 12.00 і 18.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі. Выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 11.00 і 17.00.
У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Можна ўзяць Хлеб Святой Агаты (на алтары Найсвяцейшай Панны Марыі Безупыннай Дапамогі) і набыць Грамнічныя свечкі.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца праз суботу, 19 лютага. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду, 9 лютага, у 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
4 звычайная нядзеля (30 студзеня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: У панядзелак 10.00 і 18.00 (за тыя сем’і, дзе душпастырская візітацыя адбывалася ў пятніцу і суботу). У аўторак і пятніцу ў 10.00.
У сераду, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.
У чацвер, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.
У суботу, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца 9 лютага ў 18.00.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00, у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
У панядзелак, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разборка калядных дэкарацый у нашым касцёле. Просьба, хто зможа, дапамагчы ў гэтых працах. Патрэбныя і мужчынскія рукі, і жаночыя.
Дзякую за нашыя сустрэчы падчас душпастырскай візітацыі, за веру з якой вы прымалі ўдзеленае благаславенне. Дзякую за ахвяраванні. Дзякую Аляшкевіч Галіне, Аляшкевіч Ядзьвізе і Бардонавай Ядзьвізе за дапамогу ў правядзенні каляды.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
3 звычайная нядзеля (23 студзеня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Працягваецца душпастырская візітацыя. У гэтым годзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. З пятніцы і суботы пераносяцца на панядзелак. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца 9 лютага ў 18.00.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Збор сродкаў на адбудову Магілёўскай катэдры.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
Душпастырская візітацыя
24.01-29.01.22
|
Панядзелак з 12.00 альбо 17.00 |
Валынца, Волкава, Касманаўтаў, Мірная, Заслонава, Маякоўскага, Жоўткі, Церашковай, Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага, Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, Асенняя, зав. 1 Прамысловы, 8 сакавіка |
|
Аўторак |
З 11.00 Чыжэвічы З 12.00 Вязынь З 17.00 Вул. Георгіеўская |
|
Серада |
З 12.00 Муляры, Лыцавічы З 16.00 Вул. Гарадзішчанская, Вілейская, Куранецкая, Снежкаўская, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Свабоды, Рогача |
|
Чацвер |
З 12.00 Куранец З 16.00 Цветочная, Хвойная, Звёздная Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава |
|
Пятніца
|
З 12.00 альбо ў суботу з 14.30 Ізбіно З 16.00 Любань |
|
Субота |
З 12.00 Шылавічы, Бараўцы, Асіпавічы, Гліннае, Каловічы, Більцэвічы з 15.00 Макаўе |
|
|
З 18.00 Вілейка (прапушчаныя адрасы) |
2 звычайная нядзеля (16 студзеня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Працягваецца душпастырская візітацыя. У гэтым годзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. З пятніцы і суботы пераносяцца на панядзелак. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца 9 лютага ў 18.00.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
Душпастырская візітацыя
17.01-22.01.22
|
Панядзелак з 15.00 альбо 17.00 |
Вул. Кастрычніцкая |
|
Аўторак з 12.00 альбо 17.00 |
вул. 17 верасня, вул. Савецкая, Наберажная, пл. Свабоды, зав. Школьны, Молакава, Ходзькі, Інтэрнацыянальная, Дзяржынскага Шубіна, Прывакзальная |
|
Серада з 12.00 альбо 17.00 |
Незалежнасці 2, 2/1, 2/2, 2/4, 2/4А, 2/4Г, 4, 6,
|
|
Чацвер з 12.00 альбо 17.00 |
Незалежнасці 6/1, 8/1, 8/2, 10/1, 10/2, 10/3, 1416/1, 16/2, 18, 20, 22 |
|
Пятніца з 12.00 альбо 17.00
|
Порса, вул. Лаўрыновіча, Новая, Зарэчная, Яблыневая, Юбілейная,Маладёжная, Заазёрная, Сільвановіча, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская Жалігоўскага; в. Івонцавічы |
|
Субота з 12.00 і 15.00 |
З 12.00 вул. Стаханаўская, Зав. Гідрабудаўнікоў, зав. Берагавы, Асланава, Купалы, Коласа З 15.00 Казея, Каралёва, зав. Каралёва, Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай, Чкалава, Васточная, зав. Васточны, зав. 2 Васточны, Чарняхоўскага, зав. Чарняхоўскага, Меліяратараў, |
Нядзеля Хросту Пана (9 студзеня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
У гэтым годзе душпастырская візітацыя распачнецца з 10 студзеня і будзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 15 студзеня.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
Душпастырская візітацыя
10-15.01.22
|
Панядзелак з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4 |
|
Аўторак з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 14, 14/1,16, 16/1, 16/2, 16/3
|
|
Серада з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27; Вул. Чапаева 2, 22 |
|
Чацвер з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Чапаева 60, 62, 64, 72, 74; Вул. Камарова |
|
Пятніца з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Талстога |
|
Субота з 12.00 |
Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага, Піянерская
|
|
З 15.00 |
Партызанская, Садовая, зав.Лугавы, вул і зав.Зялёны, Стаўкі, Белавароціца, вул. 1 Мая |
2 нядзеля Божага Нараджэння (2 студзеня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: У панядзелак, аўторак і сераду ў 10.00 і 18.00. У чацвер, урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва – Трох Каралёў. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр. У пятніцу і суботу Святая Імша толькі ў 10.00. У суботу, молімся за памерлых. У наступную нядзелю ўрачыстасць Хросту Пана. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне на ўспамін намі прынятага Хросту.
Каляда з’яўляецца неад’емнай часткай душпастырства ў парафіі. Дзякуючы душпастырскай візітацыі навязваецца больш цесная сувязь з касцёлам і святарамі. Веруючы чалавек перастае быць ананімным у парафіяльнай сям’і і чуецца адказным за духоўнае жыццё ўсёй супольнасці. У гэтым годзе душпастырская візітацыя распачнецца з 10 студзеня і будзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.
У парафіяльным кіёску можна набыць календары на новы 2022 год.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
1 нядзеля Божага Нараджэння (26 снежня 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: у панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 10.00 і 18.00. У пятніцу, 31 снежня, у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2022 года:
23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
00.00 - урачыстае благаславенне
00.05 – Святая Імша
У суботу, урачыстасць абавязковая Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы. Святая Імша ў 12.00, за памерлых, і ў 18.00. За 15 хвілін перад святой Імшой на 12.00 зачытаем імёны тых, чые пахаванні адбыліся ў нашай парафіі ў 2021 годзе.
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Каляда з’яўляецца неад’емнай часткай душпастырства ў парафіі. Дзякуючы душпастырскай візітацыі навязваецца больш цесная сувязь з касцёлам і святарамі. Веруючы чалавек перастае быць ананімным у парафіяльнай сям’і і чуецца адказным за духоўнае жыццё ўсёй супольнасці. У гэтым годзе душпастырская візітацыя распачнецца з 10 студзеня і будзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.
У парафіяльным кіёску можна набыць календары на новы 2022 год.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
4 нядзеля Адвэнту (19 снежня 2021 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак у 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.45. Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў аўторак і сераду. Святая Імша ў 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Трэба паклапаціцца, каб дзеці і моладзь таксама выспавядаліся перад урачыстасцю. У пятніцу раніцай яшчэ час адвэнту, Святая Імша ў 10.00.
Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 22.00.
У суботу, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00, у 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей). Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю. Святая Імша ў 12.00 будзе ахвяраваная за памерлых.
У наступную нядзелю ўрачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.
Просьба да мужчын сабрацца заўтра ў 10.30, каб пабудаваць стаенкі ў касцёле і на вуліцы
Просьба да мужчын і жанчын нашай парафіі, сабрацца ў чацвер пасля Святой Імшы Раратняй (прыблізна ў 7.45), каб устанавіць ёлкі ў касцёле і адразу іх ўпрыгожыць. Дзякую за зразуменне!
Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты, календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
Актуальнасці
-
19 звычайны тыдзень (9 жніўня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што мы маем…
- 14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.)
- 13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)
- 12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)
- 11 звычайны тыдзень (14 чэрвеня 2026 г.)
-
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 9.00, у аўторак у 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязкова азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і абавязак устрымання ад неабавязковай працы. У першую пятніцу месяца… -
Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны, Марыі Маці Касцёла, у другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога ў 12.00 і 18.00, у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00… -
7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша:у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для групы дзяцей нашай парафіі. Месяц май… -
6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, урачыстасць абавязковая, Унебаўшэсце Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу Святая Імша…




