Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Працягваецца душпастырская візітацыя. У гэтым годзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. З пятніцы і суботы пераносяцца на панядзелак. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца 9 лютага ў 18.00.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Збор сродкаў на адбудову Магілёўскай катэдры.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
Душпастырская візітацыя
24.01-29.01.22
Панядзелак з 12.00 альбо 17.00 |
Валынца, Волкава, Касманаўтаў, Мірная, Заслонава, Маякоўскага, Жоўткі, Церашковай, Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага, Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, Асенняя, зав. 1 Прамысловы, 8 сакавіка |
Аўторак |
З 11.00 Чыжэвічы З 12.00 Вязынь З 17.00 Вул. Георгіеўская |
Серада |
З 12.00 Муляры, Лыцавічы З 16.00 Вул. Гарадзішчанская, Вілейская, Куранецкая, Снежкаўская, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Свабоды, Рогача |
Чацвер |
З 12.00 Куранец З 16.00 Цветочная, Хвойная, Звёздная Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава |
Пятніца
|
З 12.00 альбо ў суботу з 14.30 Ізбіно З 16.00 Любань |
Субота |
З 12.00 Шылавічы, Бараўцы, Асіпавічы, Гліннае, Каловічы, Більцэвічы з 15.00 Макаўе |
|
З 18.00 Вілейка (прапушчаныя адрасы) |