На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых)
У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.30 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.00 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:
Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.
Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.
У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 7 па 9 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).
Наведванне хворых перад святам Вялікадня адбудзецца 6 і 12 красавіка. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 9 красавіка (пасля школьных канікул). Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду пасля Святой Імшы на 18.00.
Арганізацыйнае спатканне з бацькамі дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі, адбудзецца ў нядзелю 3 красавіка пасля Святой Імшы на 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.