Адмін
Рэдакцыя сайта
3 нядзеля Адвэнту (12 снежня 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.45. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.
Наведванне хворых адбудзецца 17 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, аўторак і серада на 4 тыдні адвэнту. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты, календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
2 нядзеля Адвэнту (5 снежня 2021 г.)
Перыяд Адвэнту з’яўляецца падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння. Каб годна сустрэць Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Нараджэння, трэба належна падрыхтаваць уласныя сэрцы, ачысціць і ўпарадкаваць сумленне, аднавіць веру і ажывіць прагненне з’яднання з Панам Богам.
У часе адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.45. У гэтым годзе, як выключэнне, дзяцей і моладзь чакаем на Святой Імшы Раратняй у нядзелю ў 18.00. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бяспечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.
Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.45. У сераду, ва ўрачыстасць абавязковую Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.
Наведванне хворых адбудзецца 17 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, аўторак і серада на 4 тыдні адвэнту. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты, календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
1 нядзеля Адвэнту (28 лістапада 2021 г.)
Перыяд Адвэнту з’яўляецца падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння. Каб годна сустрэць Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Нараджэння, трэба належна падрыхтаваць уласныя сэрцы, ачысціць і ўпарадкаваць сумленне, аднавіць веру і ажывіць прагненне з’яднання з Панам Богам.
У часе адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 7.00. У гэтым годзе, як выключэнне, дзяцей і моладзь чакаем на Святой Імшы Раратняй у нядзелю ў 18.00. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бяспечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.
Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца:
у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 7.00, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу.
Бежмаванне
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.
Наведванне хворых адбудзецца 17 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, аўторак і серада на 4 тыдні адвэнту. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.
З сёняшняга дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
34 звычайная нядзеля (21 лістапада 2021 г.)
Святая Імша ад панядзелка да суботы ў 10.00. У суботу Святая Імша за памерлых.
У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Першая Святая Імша Раратняя з удзелам дзяцей адбудзецца ўжо ў наступную нядзелю ў 18.00. На Святую Імшу Раратнюю прыходзім з электрычнымі ліхтаракамі.
У наступную нядзелю будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. І з гэтага часу можна будзе набываць аплаткі на свята Божага Нараджэння.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам. Можна набываць календары на новы 2022 год.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
33 звычайная нядзеля (14 лістапада 2021 г.)
Святая Імша ад панядзелка да суботы ў 10.00. Толькі ў аўторак, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, у 12.00 і 18.00.
У суботу Святая Імша за памерлых.
У наступную нядзелю: 9.20 – Гадзінкі ў гонар Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. У наступную нядзелю адзначым урачыстасць ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ. Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на ўтрыманне Міждыяцэзіальнай Духоўнай семінарыі ў Гродна.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам.
Праз два тыдні, 28 лістапада, распачнецца Адвэнт, перыяд чакання на Божае Нараджэння. Раратнія Святыя Імшы з удзелам дзяцей і моладзі будуць адбывацца па нядзелях у 18.00. Для дарослых раніцай у аўторак і чацвер.
Можна набываць календары на новы 2022 год.
З’явіліся новыя часопісы Дыялог.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
32 звычайная нядзеля (7 лістапада 2021 г.)
У панядзелак: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары, 18.00 – Святая Імша.
Святая Імша ад аўторка да суботы ў 10.00.
У суботу Святая Імша за памерлых.
У наступную нядзелю: 9.20 – Гадзінкі ў гонар Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул у бліжэйшую суботу, 13 лістапада.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
31 звычайная нядзеля (31 кастрычніка 2021 г.)
У панядзелак, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.
У аўторак, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. У 11.15 – выпамінкі і Ютрань за памерлых. Святая Імша ў 12.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.
У сераду, чацвер і пятніцу: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша, далей у 17.15 – выпамінкі і Нешпары, 18.00 – Святая Імша.
У суботу: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша (складковая за памерлых)
У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00, 12.00 і ў 18.00 – Святая Імша, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых.
Карткі з імёнамі памерлых на выпамінкі належыць прынесці ў сакрыстую да 2 лістапада.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя.
4 лістапада ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у восьмую гадавіну смерці.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 13 лістапада.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад наведвання могілак
(набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)
Чацвер, 4 лістапада
12.00 – старыя каталіцкія могілкі (ГАРАДЗІШЧА)
13.00 – Вязынь
14.30 – Снежкава
15.00 – Багданава
15.30 – Касута
16.15 – Асіпавічы
Субота, 6 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)
14.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
15.00 – Любань
16.00 - Муляры, Ролічы
17.00 - Лыцавічы
Нядзеля, 7 лістапада
13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
15.00 – Куранец
16.00 – Порса
30 звычайная нядзеля (24 кастрычніка 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 13 лістапада.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх пішам імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
29 звычайная нядзеля (17 кастрычніка 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез на дошцы аб’яваў.
20 кастрычніка, у дзень смерці кс. Пятра Петрагі, у Касценевічах адбудзецца Святая Імша з удзелам духавенства Мінска - Магілёўскай архідыяцэзіі.
23 кастрычніка, ў архікатэдральным касцёле ў Мінску, адбудзецца кананічнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі, на якіх будзем запісваць імёны нашых памерлых на выпамінкі.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
28 звычайная нядзеля (10 кастрычніка 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез на дошцы аб’яваў.
16 кастрычніка ў 10.00 у в. Краснае адбудзецца малітва за святой памяці кс. Пятра Петрага і асвячэнне помніка на яго магіле. 20 кастрычніка, у дзень смерці кс. Пятра, у Касценевічах адбудзецца Святая Імша з удзелам духавенства Мінска - Магілёўскай архідыяцэзіі. У Касценевецкай парафіі будзе змешчана памятная дошка пра яе душпастыра кс. Пятра.
23 кастрычніка адбудзецца кананічнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Інгрэс адбудзецца ў архікатэдральным касцёле ў Мінску.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Актуальнасці
-
19 звычайны тыдзень (9 жніўня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што мы маем…
- 14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.)
- 13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)
- 12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)
- 11 звычайны тыдзень (14 чэрвеня 2026 г.)
-
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 9.00, у аўторак у 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязкова азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і абавязак устрымання ад неабавязковай працы. У першую пятніцу месяца… -
Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны, Марыі Маці Касцёла, у другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога ў 12.00 і 18.00, у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00… -
7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша:у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для групы дзяцей нашай парафіі. Месяц май… -
6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, урачыстасць абавязковая, Унебаўшэсце Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу Святая Імша…




