На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак у 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.45. Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў аўторак і сераду. Святая Імша ў 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Трэба паклапаціцца, каб дзеці і моладзь таксама выспавядаліся перад урачыстасцю. У пятніцу раніцай яшчэ час адвэнту, Святая Імша ў 10.00.
Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 22.00.
У суботу, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00, у 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей). Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю. Святая Імша ў 12.00 будзе ахвяраваная за памерлых.
У наступную нядзелю ўрачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.
Просьба да мужчын сабрацца заўтра ў 10.30, каб пабудаваць стаенкі ў касцёле і на вуліцы
Просьба да мужчын і жанчын нашай парафіі, сабрацца ў чацвер пасля Святой Імшы Раратняй (прыблізна ў 7.45), каб устанавіць ёлкі ў касцёле і адразу іх ўпрыгожыць. Дзякую за зразуменне!
Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты, календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.