Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.45. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.
Наведванне хворых адбудзецца 17 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, аўторак і серада на 4 тыдні адвэнту. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты, календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.