Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: у панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 10.00 і 18.00. У пятніцу, 31 снежня, у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2022 года:
23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
00.00 - урачыстае благаславенне
00.05 – Святая Імша
У суботу, урачыстасць абавязковая Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы. Святая Імша ў 12.00, за памерлых, і ў 18.00. За 15 хвілін перад святой Імшой на 12.00 зачытаем імёны тых, чые пахаванні адбыліся ў нашай парафіі ў 2021 годзе.
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Каляда з’яўляецца неад’емнай часткай душпастырства ў парафіі. Дзякуючы душпастырскай візітацыі навязваецца больш цесная сувязь з касцёлам і святарамі. Веруючы чалавек перастае быць ананімным у парафіяльнай сям’і і чуецца адказным за духоўнае жыццё ўсёй супольнасці. У гэтым годзе душпастырская візітацыя распачнецца з 10 студзеня і будзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.
У парафіяльным кіёску можна набыць календары на новы 2022 год.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.