background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

2 нядзеля Вялікага Посту (13 сакавіка 2021 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі. Пастараемся, каб збірацца ўсёй парафіяй і цэлымі сем’ямі на гэтае набажэнства. У Вялікім Посце па пятніцах мы не толькі ўстрымліваемся ад мясных страваў, але гэтае ўстрыманне дапоўняем разважаннямі пра Цярпенні Езуса Хрыста і малітвай.

У суботу ўрачыстасць абавязковая Святога Юзафа, апекуна Найсвяцейшай Панны Марыі Святая Імша ў 10.00 (за памерлых), 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы..

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.30 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:

Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.

Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.

У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 7 па 9 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца ў сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

З’явіліся новыя часопісы Ave Maria і Дыялог.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 180 раз