Аб'явы (429)
27 звычайная нядзеля (2 кастрычніка 2022 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, аўторак і сераду ў 9.00 і 18.00. У чацвер у 18.00. У пятніцу, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам, які вывешаны на дошцы аб’яваў.
Інтэнцыя для брацтва Жывога Ружанца на кастрычнік: молімся аб ласцы адраджэння касцёлаў у Будславе і святых Сымона і Алены ў Мінску.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
26 звычайная нядзеля (25 верасня 2022 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 У аўторак у 18.00. У чацвер, у свята святых Арханёлаў: Міхала, Габрыэля і Рафала, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 1 кастрычніка.
1 кастрычніка ў Будслаў запрашаюцца Ружанцовыя Колы з усіх дыяцэзій Беларусі. З Вілейкі арганізоўваем паездку аўтобусам. Выезд у 8.30 ад касцёла. Кошт 12 руб. Пастараемся, каб той, хто прыналежыць да Жывога Ружанца, у гэты дзень прыняў удзел у распачацці Навэнны з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. Запісацца на аўтобус можна каля кніжнага кіоску.
Праграма малітоўнай сустрэчы ў Будславе:
10.30 – Прыезд у Нацыянальны санктуарый. Прывітанне пілігрымаў.
11.00 – Тэматычная канферэнцыя
11.30 – Супольны Ружанец, споведзь
12.00 – Святая Імша
Выстаўленне Найсв. Сакрамэнту
14:00 – Пачастунак
15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
17:00 – Благаслаўленне на вяртанне
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад катэхез
2022-2023 г.
Субота
10.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (першы год навучання, з 8 год)
11.00– Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 7 год)
14.00– Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)
15.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі(другі год навучання і падлеткі з 13 год)
16.00 – Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2, 3, 4 год)
17.00 - Падрыхтоўка да Сужонства)
(моладзь з 13 год, і тыя хто прыняў Сакрамэнт Канфірмацыі)
Нядзеля
8.00 – Легіон Марыі
10.00, 12.00 і 18.00 – Святая Імша.
11.00 - хор для дзяцей і школьнай моладзі
19.00 – хор для студэнцкай моладзі і для дарослых
25 звычайная нядзеля(18 верасня 2022 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак і пятніцу ў 9.00. У чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. У аўторак і сераду Святой Імшы не будзе.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 1 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзены ў наступную нядзелю.
1 кастрычніка ў Будслаў запрашаюцца Ружанцовыя Колы з усіх дыяцэзій Беларусі. З Вілейкі арганізоўваем паездку аўтобусам і цягніком. Выезд аўтобусам у 8.30 ад касцёла. Кошт 12 руб. Месцаў у аўтобусе толькі 28. Іншыя могуць паехаць цягніком, а са станцыі Будслаў будуць падвезеныя аўтобусам. Пастараемся, каб той, хто прыналежыць да Жывога Ружанца, у гэты дзень прыняў удзел у распачацці Навэнны з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. Запісацца на аўтобус можна каля кніжнага кіоску.
Новы часопіс Ave Maria.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!



