Аб'явы (429)
33 звычайная нядзеля (13 лістапада 2022 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. Толькі ў сераду, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Астрабрамскай), у 12.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю: 9.20 – Гадзінкі ў гонар Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. У наступную нядзелю адзначым урачыстасць ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ. Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на ўтрыманне Міждыяцэзіальнай Духоўнай семінарыі ў Гродна.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам. Праз два тыдні, 27 лістапада, распачнецца Адвэнт, перыяд чакання на Божае Нараджэння. З сёняшняга дня можна набываць календары на новы 2023 год. З’явіліся новыя часопісы Ave Maria і Наша Вера.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
32 звычайная нядзеля (6 лістапада 2022 г.)
На гэтым тыдні: У панядзелак і аўторак: 8.15 – выпамінкі і Ютрань, 9.00 – Святая Імша, 17.15 – выпамінкі і Нешпары, 18.00 – Святая Імша. У сераду, чацвер і пятніцу: Святая Імша ў 9.00. У суботу: Святая Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю: Святая Імша у 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Наведванне могілак:
Сёння: – Вілейка (вул. Першамайская)
Заўтра, 7 лістапада:
11.00 – Порса
12.00 – Любань
13.00 – Золькі (Муляры)
14.00 – Ролічы
14.30 - Лыцавічы
Заняткі па рэлігіі ў суботу. Звярніце ўвагу, што заняткі для самых маленькіх пераносяцца з 11.00 на 11.30.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц лістапад: молімся аб збаўленне душаў тых, хто за жыцця прыналежыў да Жывога Ружанца.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад наведвання могілак
Расклад наведвання могілак
(набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)
Чацвер, 3 лістапада
12.00 – Вілейка (Гарадзішча)
13.00 – Вязынь
14.30 – Снежкава
15.15 – Багданава
16.00 – Касута
Субота, 5 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)
14.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
15.00 – Куранец
16.00 – Асіпавічы
Нядзеля, 6 лістапада
13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
Панядзелак, 7 лістапада
11.00 – Порса
12.00 – Любань
13.00 – Золькі (Муляры)
14.00 – Ролічы
14.30 - Лыцавічы



