Аб'явы (434)
13-18 звычайная нядзеля (2, 9, 16, 23, 30 ліпеня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У нядзелю, 23 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
12 звычайная нядзеля (25 чэрвеня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Панядзелак у 9.00, аўторак у 9.00 і 18.00, сераду ў 8.00 (з удзелам пілігрымаў са Смаргоні) і ў 9.30 (з удзелам пілігрымаў з Маладзечна). У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00. У пятніцу не будзе. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Праграма фэсту ў Будславе
30 чэрвеня, пятніца
18.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў
23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і Святая Імша
1 ліпеня, субота
10.00 — сустрэча Папскага легата арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці
11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Папскі легат арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці)
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 30 чэрвеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу.
Што павінен ведаць пілігрым:
Выезд з Вілейкі ў 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Крывічы. Прыбываем у Крывічы ў 9.35. Непатрэбныя рэчы перагружаем у аўтамабіль. Строімся ў калону і вырушаем у бок Будслава. Вяртанне да дому кожны абдумвае самастойна.
Мець з сабою:
Заплечнік з вадою, Ружанец, спеўнік нашай парафіі, дажджавік, сухпаёк, карымат (пасцілка, дыванок, каб сядаць падчас прыпынкаў), індывідуальную аптэчку (асабліва супраць мазалёў).
Апранаемся: сціпла (не можа быць кароткіх шортаў і адкрытых маек). Галаўны ўбор. Абутак разношаны. Бяром з сабою хустачку пілігрыма з мінулых гадоў (ярка-лімонны колер). Хто не мае такой хустачкі, таму будзе пазычана на час пілігрымкі і фэсту.
Бяром рэчы неабходныя на фэсце ў Будславе (святочнае адзенне, цёплыя рэчы і штосці на выпадак дажджу).
Сёння адбываецца запіс пілігрымаў. Запісваемся каля бочнага алтара Маці Божай.
27 чэрвеня, у аўторак, на 18.00 у Вілейку прыбудуць пілігрымы са Смаргоні. А нам трэба дапамагчы пілігрымам адпачнуць для далейшай дарогі ў Будслаў. Вялікая просьба, запрасіць у свой дом пілігрымаў на начлег.
Плануем аўтобусную паездку ў Будслаў на фэст. Выезд 30 чэрвеня, у пятніцу, у 16.30 і вяртаемся ноччу, пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 18 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
11 звычайная нядзеля (18 чэрвеня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 9.00 і 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць Нараджэння Святога Яна Хрысціцеля, Імша за памерлых, у 10.00 і ў 12.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 30 чэрвеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў наступную нядзелю, 25 чэрвеня, пасля Святой Імшы на 10.00.
Арганізоўваецца паездка ў Будслаў аўтобусам. Выезд у пятніцу, 30 чэрвеня, у 16.30 і вяртаемся ў Вілейку пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 18 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
27 чэрвеня на 18.00 у Вілейку прыбудуць пілігрымы са Смаргоні. Традыцыйна дапаможам пілігрымам адпачнуць для далейшай дарогі ў Будслаў. Вялікая просьба, запрасіць у свой дом пілігрымаў на начлег.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы, якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.



