background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (429)

1 нядзеля Нараджэння Пана (25 снежня 2022 г.)

НА ГЭТЫМ ТЫДНІ: Панядзелак, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Аўторак, свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Святая Імша ў 10.00 і 18.00.

Серада, свята святых Немаўлят, мучанікаў. Святая Імша ў 10.00 і 18.00. Чацвер, пяты дзень у актаве Нараджэння Пана, Святая Імша ў 10.00 і 18.00. Пятніца, урачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.

Субота , апошні дзень 2022 года, Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2023 года

23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта

00.00 - урачыстае благаславенне

00.05 – Святая Імша

Наступная нядзеля, 1 студзеня, урачыстасць абавязковая св. Багародзіцы Марыі, Святая Імша ў10.00, 12.00 і 18.00.

Заахвочваем ў часе Божага Нараджэння прыходзіць да Касцёла, каб сваей малітвай, цудоўнымі каляднымі песнямі праславіць Божую дабрыню і любоў да чалавецтва за Уцелаўленне Сына Божага.

Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 9 студзеня. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з Новага Года пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне.

Урокі рэлігіі будуць працягвацца пасля калядных канікул з 14 студзеня.

У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2023 г.

Дзякуем за ахвяраванні, за малітвы і за вашую прысутнасць!

 

Расклад св.Імшаў на 4 тыдні

4 нядзеля АдвэнтУ

(18-25 снежня 2022 г.)

 

АДВЭНТАВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ (19-20 снежня)

Панядзелак

Святая Імша ў 10.00

Святая Імша ў 18.00

Магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00

 

Аўторак

РАРАТНЯЯ Святая Імша ў 6.30

Святая Імша ў 10.00

Святая Імша ў 18.00

Магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00

 

Серада

Святая Імша ў 9.00

Святая Імша ў 18.00

 

Чацвер

РАРАТНЯЯ Святая Імша ў 6.30

 

Пятніца

Святая Імша ў 9.00

Святая Імша ў 18.00

 

СУБОТА

Святая Імша ў 10.00 (за памерлых)

 

УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА

З ВЕЧАРА 24 СНЕЖНЯ

Святая Імша (ПАСТЭРКА) ў 21.00

НЯДЗЕЛЯ

Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей і моладзі)

Святая Імша ў 12.00

Святая Імша ў 18.00

 

Сустрэча са святаром магчыма пасля кожнай Святой Імшы.         Для тэрміновых спраў (н.п. наведванне хворых, пахароны…)        тэл: 8-029-619-76-11 (кс. Аляксандр)

 

4 нядзеля Адвэнту (18 снежня 2021 г.)

На гэтым тыдні:

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў панядзелак і аўторак. У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. Найбольш святароў будзе спавядаць у панядзелак з 17.00. У аўторак: Рараты ў 6.30, Святая Імша рэкалекцыйная ў 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. Заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Трэба паклапаціцца, каб дзеці і моладзь таксама паспавядаліся перад урачыстасцю.

У сераду і пятніцу Святая Імша ў 9.00 і 18.00, у чацвер апошнія Рараты ў 6.30.

У суботу раніцай яшчэ час адвэнту, Святая Імша ў 10.00 за памерлых.

Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 21.00.

У нядзелю, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.

Дадатковы дзень для наведвання хворых будзе серада, з 10.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 14 студзеня.

Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!

Дзеці на працягу Адвэнту сабіралі Анёлкаў для свайго календарыка. Некаторыя сабралі ўсе 12: 4 сіняга і 8 жоўтага колеру. Гэта будзе азначаць, што прысутнічалі на чатырох нядзельных Імшах і на васьмі раратніх. Каб атрымаць падарунак найменш трэба сабраць чатыры сінія Анёлкі, што раўняецца чатыром нядзелям Адвэнту. Калі хто хварэў і не мог прысутнічаць у нядзелю, то можна атрымаць сінія Анёлкі прымаючы ўдзел у любой  Святой Імшы на гэтым тыдні. Дзяцей чакаем на Святой Імшы ў суботу, 24 снежня, а 21.00 і пасля 25 снежня, а 10.00.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол і календары на новы 2023 год.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.