Аб'явы (430)
21 звычайная нядзеля (21 жніўня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні ўшануем: у панядзелак Найсвяцейшую Панну Марыю, Каралеву; у сераду святога Барталамея; у пятніцу Найсвяцейшую Панну Марыю Чэнстахоўскую; у суботу св. Моніку.
27 жніўня, у суботу, у 17.00 запрашаем старшакласнікаў, студэнтаў і працуючую моладзь на духоўна - сяброўскую сустрэчу каля парафіяльнага дома.
28 жніўня ў 10.00 адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі студэнтаў і напрыканцы літургіі будзе ўдзелена ім благаславенне на пачатак навучальнага года.
4 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
20 звычайная нядзеля (14 жніўня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны.
У сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
27 жніўня, у суботу, у 17.00 запрашаем старшакласнікаў, студэнтаў і працуючую моладзь на духоўна - сяброўскую сустрэчу каля парафіяльнага дома. 28 жніўня ў 10.00 адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі студэнтаў і напрыканцы літургіі будзе ўдзелена ім благаславенне на пачатак навучальнага года.
4 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
19 звычайная нядзеля (7 жніўня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні ўшануем:
У панядзелак св. Дамініка
У аўторак св. Тэрэзу ад Крыжа
У сераду св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка
У чацвер св. Клару
11 жніўня запрашаю дзяцей, моладзь, дарослых, хор, міністрантаў і сакрыстыянаў і кожнага з Вас на Святую Імшу на 18.00 і пасля на праграму, якая адбудзецца ў парафіяльным дворыку.
Інтэнцыя брацтва Жывога Ружанца на месяц жнівень: молімся аб цвярозасці нашых сем’яў, парафіі і грамадства
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 6 жніўня адышоў у вечнасць Казімір Касабуцкі, тата біскупа Юрыя Касабуцкага. Пахаванне спачылага Казіміра Касабуцкага распачнецца святой Імшой 8 жніўня а 12-й гадзіне ў касцёле святога Казіміра ў Маладзечне.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!



