background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (430)

2 нядзеля Божага Нараджэння (2 студзеня 2022 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: У панядзелак, аўторак і сераду ў 10.00 і 18.00. У чацвер, урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва – Трох Каралёў. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр. У пятніцу і суботу Святая Імша толькі ў 10.00. У суботу, молімся за памерлых. У наступную нядзелю ўрачыстасць Хросту Пана. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне на ўспамін намі прынятага Хросту.

Каляда з’яўляецца неад’емнай часткай душпастырства ў парафіі. Дзякуючы душпастырскай візітацыі навязваецца больш цесная сувязь з касцёлам і святарамі. Веруючы чалавек перастае быць ананімным у парафіяльнай сям’і і чуецца адказным за духоўнае жыццё ўсёй супольнасці. У гэтым годзе душпастырская візітацыя распачнецца з 10 студзеня і будзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.

У парафіяльным кіёску можна набыць календары на новы 2022 год.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.

 

1 нядзеля Божага Нараджэння (26 снежня 2021 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: у панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 10.00 і 18.00. У пятніцу, 31 снежня, у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2022 года:

23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта

00.00 - урачыстае благаславенне

00.05 – Святая Імша

У суботу, урачыстасць абавязковая Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы. Святая Імша ў 12.00, за памерлых, і ў 18.00. За 15 хвілін перад святой Імшой на 12.00 зачытаем імёны тых, чые пахаванні адбыліся ў нашай парафіі ў 2021 годзе.

У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Каляда з’яўляецца неад’емнай часткай душпастырства ў парафіі. Дзякуючы душпастырскай візітацыі навязваецца больш цесная сувязь з касцёлам і святарамі. Веруючы чалавек перастае быць ананімным у парафіяльнай сям’і і чуецца адказным за духоўнае жыццё ўсёй супольнасці. У гэтым годзе душпастырская візітацыя распачнецца з 10 студзеня і будзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.

У парафіяльным кіёску можна набыць календары на новы 2022 год.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.

 

 

4 нядзеля Адвэнту (19 снежня 2021 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак у 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.45. Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў аўторак і сераду. Святая Імша ў 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Трэба паклапаціцца, каб дзеці і моладзь таксама выспавядаліся перад урачыстасцю. У пятніцу раніцай яшчэ час адвэнту, Святая Імша ў 10.00.

Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 22.00.

У суботу, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00, у 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей). Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю. Святая Імша ў 12.00 будзе ахвяраваная за памерлых.

У наступную нядзелю ўрачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.

Просьба да мужчын сабрацца заўтра ў 10.30, каб пабудаваць стаенкі ў касцёле і на вуліцы

Просьба да мужчын і жанчын нашай парафіі, сабрацца ў чацвер пасля Святой Імшы Раратняй (прыблізна ў 7.45), каб устанавіць ёлкі ў касцёле і адразу іх ўпрыгожыць. Дзякую за зразуменне!

Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты, календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.