background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (429)

32 звычайная нядзеля (7 лістапада 2021 г.)

У панядзелак: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары, 18.00 – Святая Імша.

Святая Імша ад аўторка да суботы ў 10.00.

У суботу Святая Імша за памерлых.

У наступную нядзелю: 9.20 – Гадзінкі ў гонар Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул у бліжэйшую суботу, 13 лістапада.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

31 звычайная нядзеля (31 кастрычніка 2021 г.)

У панядзелак, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.

У аўторак, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. У 11.15 – выпамінкі і Ютрань за памерлых. Святая Імша ў 12.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.

У сераду, чацвер і пятніцу: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша, далей у 17.15 – выпамінкі і Нешпары, 18.00 – Святая Імша.

У суботу: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша (складковая за памерлых)

У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00, 12.00 і ў 18.00 – Святая Імша, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых.

Карткі з імёнамі памерлых на выпамінкі належыць прынесці ў сакрыстую да 2 лістапада.

Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя.

4 лістапада ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у восьмую гадавіну смерці.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 13 лістапада.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!


 

Расклад наведвання могілак

 

(набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)

 

 

 

Чацвер, 4 лістапада

 

 

 

12.00 – старыя каталіцкія могілкі (ГАРАДЗІШЧА)

 

13.00 – Вязынь

 

14.30 – Снежкава

 

15.00 – Багданава

 

15.30 – Касута

 

16.15 – Асіпавічы

 

 

 

Субота, 6 лістапада

 

 

 

12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)

 

14.00 - Вілейка (Волкаўшчына)

 

15.00 – Любань

 

16.00 - Муляры, Ролічы

 

17.00 - Лыцавічы

 

 

 

 

 

Нядзеля, 7 лістапада

 

 

 

13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)

 

15.00 – Куранец

 

16.00 – Порса

 

 


 

 

30 звычайная нядзеля (24 кастрычніка 2021 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Ружанцовыя набажэнствы будуць  адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 13 лістапада.

Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе  будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх пішам імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!