background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (434)

7 Велікодная нядзеля (16 мая 2021 г.)

Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і ў 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У наступную нядзелю адзначым урачыстасць Спаслання Духа Святога (Зялёныя святы). Да гэтага дня рыхтуемся праз удзел у навэнне да Духа Святога, якая адбываецца кожнага дня ў лучнасці з маёвымі набажэнствамі.

У суботу 22 мая:

Экзамен і рэпетыцыя ўрачыстасці для кандыдатаў у мінстранты ў 11.00

Экзамен для Першакамунійных дзяцей у 14.30

Першая рэпетыцыя Першай Святой Камуніі ў 16.00

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі сёння і 23 мая ў 17.00.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

6 Велікодная нядзеля (9 мая 2021 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 і ў 18.00. У аўторак, дзень малітвы за памерлых, у 10.00 і 18.00. Малітва за памерлых з выпамінкамі адбудзецца ў 10.00. Выпамінкі можна пераказваць у сакрыстыю да пачатку Святой Імшы.

У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўшэсця Пана, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. Кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі 16 мая ў 17.00.

Наведванне могілак і асвячэнне магіл адбудзецца:

         У панядзелак 10 мая:

                   9.00 – Вязынь

                   10.00 – Асцюковічы

                   10.30 – Бязводнае

                   11.00 – Шклозавод

                   14.00 – Муляры, Золькі

                   15.00 – Ролічы

                   15.30 – Лыцавічы

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

5 Велікодная нядзеля (2 мая 2021 г.)

Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і ў 18.00. У суботу Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.

Распачалі месяц прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы будуць адбывацца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства будзем узносіць малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі 16 мая ў 17.00.

Наведванне могілак і асвячэнне магіл адбудзецца:

У суботу 8 мая:

         12.00 – Лясныя

         14.00 – Волкаўшчына

         15.00 – Куранец

         16.00 – Любань

17.00 – Асіпавічы

         У панядзелак 10 мая:

                   9.00 – Вязынь

                   10.00 – Асцюковічы

                   10.30 – Бязводнае

                   11.00 – Шклозавод

                   14.00 – Муляры, Золькі

                   15.00 – Ролічы

                   15.30 – Лыцавічы

Малітва за памерлых з выпамінкамі адбудзецца 11 мая ў 10.00. Выпамінкі можна пераказваць у сакрыстыю.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!