Аб'явы (429)
1 нядзеля Вялікага посту (21 лютага 2021 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі. Пастараемся, каб збірацца ўсёй парафіяй і цэлымі сем’ямі на гэтае набажэнства. Крыжовы Шлях дае магчымасць не толькі добра падрыхтавацца да найбольшай хрысціянскай урачыстасці Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста, але і навучыцца належна перажываць дзень Мукі і Смерці Езуса Хрыста. У Вялікім Посце па пятніцах мы не толькі ўстрымліваемся ад мясных страваў, але гэтае ўстрыманне дапоўняем разважаннямі пра Цярпенні Езуса Хрыста і малітвай. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.00 – катэхеза для дзяцей і школьнай моладзі, у 17.45 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.15 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:
Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.
Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.
У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
У Вялікім Посце нас абавязвае: Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах. Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў.
Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.
Гэты перыяд нас абавязвае, каб духоўнасць і рэлігійнасць паставіць на першае месца. Быць дакладнымі ў выкананні Трэцяй Божай Запаведзі: ПАМЯТАЙ ДЗЕНЬ СВЯТЫ СВЯТКАВАЦЬ і Першага Касцёльнага Наказу: У НЯДЗЕЛІ І ПРАДПІСАНЫЯ СВЯТЫ ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У СВЯТОЙ ІМШЫ І НЕ РАБІЦЬ НЕАБАВЯЗКОВАЙ ПРАЦЫ.
Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 24 па 27 сакавіка (серада, чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).
Наведванне хворых, састарэлых і тых хто знаходзіцца на самаізаляцыі 24 і 26 сакавіка.
Новыя часопісы AVE MARIA і НАША ВЕРА.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
6 звычайны тыдзень (14 лютага 2021 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.
У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз дасыта і два разы лёгка.
Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць праводзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.
Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.
У чацвер Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).
У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.00 – катэхеза для дзяцей і школьнай моладзі, у 17.45 – Крыжовы Шлях з удзелам дзяцей і ў 18.15 – Святая Імша.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
5 звычайны тыдзень (7 лютага 2021 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. Толькі ў чацвер, 11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 - будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Ужо можна пераказваць карткі з інтэнцыямі ў сакрыстыю. Таксама падчас Святой Імшы на 12.00 і 18.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі. Выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 11.00 і 17.00.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па нядзелях у 17.00 у касцёле.
Можна узяць Хлеб Святой Агаты (на алтары Найсвяцейшай Панны Марыі Безупыннай Дапамогі) і набыць Грамнічныя свечкі.
Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца на люты: Молімся за сем’і нашай парафіі, асабліва за тыя, якія перажываюць крызіс, якім пагражае развод.
У кіёсках новы часопіс ДЫЯЛОГ.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.



