background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (434)

23 звычайная нядзеля (5 верасня 2021 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Перад святкаваннем парафіяльнага фэсту прагну звярнуцца да кожнай сям’і з запрашэннем і заахвотай да паглыблення духоўнага жыцця. Праграма святкавання ўрачыстасці Узвышэнне Святога Крыжа будзе наступнай:

НЯДЗЕЛЯ, 12 верасня

10.00 — СВЯТАЯ ІМША І ЭЎХАРЫСТЫЧНАЯ ПРАЦЭСІЯ.(Дзеці і міністранты прымаюць актыўны ўдзел у працэсіі)

12.00 — СВЯТАЯ ІМША

18.00 — СВЯТАЯ ІМША

ПАНЯДЗЕЛАК, 13 верасня

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ З 11.00

СВЯТАЯ ІМША Ў 12.00

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ З 17.00

СВЯТАЯ ІМША Ў 18.00

 

АЎТОРАК, 14 верасня

УРАЧЫСТАСЦЬ УЗВЫШЭННЕ СВЯТОГА КРЫЖА

ФЭСТ

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ 3 11.00

                                         СВЯТАЯ ІМША Ў 12.00

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ з 17.00

СВЯТАЯ ІМША (АДПУСТОВАЯ) Ў 18.00, узначаліць бп Юрый Касабуцкі

 

Уборка перад святам:

У пятніцу ў 9.45 - уборка ў касцёле і сакрыстыях. Уборка прыкасцёльнай тэрыторыі: касьба, абрэзка туй, чыстка касцёльных дарожак. Патрэбная дапамога мужчын і жанчын.

Інтэнцыя для брацтва Жывога Ружанца на месяц верасень: молімся аб Божую дапамогу на новы школьны і катэхетычны год для дзяцей і моладзі нашай парафіі.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 (для дзяцей) і 18.00 (для моладзі і дарослых) адбудзецца рэпетыцыя хора.

Анкеты ўдзельніка катэхізацыі трэба пераказаць у сакрыстую. Заняткі распачнуцца ў першую суботу кастрычніка (2 кастрычніка).

Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

22 звычайная нядзеля (29 жніўня 2021 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.  У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Перад святкаваннем парафіяльнага фэсту прагну звярнуцца да кожнай сям’і з запрашэннем і заахвотай да паглыблення духоўнага жыцця. Праграма святкавання ўрачыстасці Узвышэнне Святога Крыжа будзе наступнай:

НЯДЗЕЛЯ, 12 верасня

10.00 — СВЯТАЯ ІМША І ЭЎХАРЫСТЫЧНАЯ ПРАЦЭСІЯ.(Дзеці і міністранты прымаюць актыўны ўдзел у працэсіі)

12.00 — СВЯТАЯ ІМША

18.00 — СВЯТАЯ ІМША

ПАНЯДЗЕЛАК, 13 верасня

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ З 11.00

СВЯТАЯ ІМША Ў 12.00

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ З 17.00

СВЯТАЯ ІМША Ў 18.00

 

АЎТОРАК, 14 верасня

УРАЧЫСТАСЦЬ УЗВЫШЭННЕ СВЯТОГА КРЫЖА

ФЭСТ

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ 3 11.00

СВЯТАЯ ІМША Ў 12.00

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ з 17.00

СВЯТАЯ ІМША (АДПУСТОВАЯ) Ў 18.00

 

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 (для дзяцей) і 18.00 (для моладзі і дарослых) адбудзецца рэпетыцыя хора.

Пад час індывідуальнага благаславення дзяцей і школьнікаў будуць раздавацца анкеты ўдзельніка катэхізацыі і пасля запаўнення яе трэба пераказаць у сакрыстую. Заняткі распачнуцца ў першую суботу кастрычніка (2 кастрычніка).

Катэхетычныя групы:

Маленькія дзеці (4-5 год)

Маленькія дзеці (6-7 год)

Падрыхтоўка да Першай Св. Камуніі, першы год навучання (з 8 год)

Падрыхтоўка да Першай Св. Камуніі, другі год навучання

Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі для падлеткаў     (з 13 год, інтэнсіўны курс, адзін год падрыхтоўкі)

Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (другі, трэці, чацвёрты год навучання)

Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі

(моладзь з 13 год, якая была ў Першай Св. Камуніі)

Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

21 звычайная нядзеля (22 жніўня 2021 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні:

У аўторак свята св. Барталамея, Апостала

У чацвер успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай

У пятніцу ўспамін св. Монікі

У суботу ўспамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла

У апошнюю суботу лета, 28 жніўня, плануем арганізаваць пілігрымку на цягніку ў Гудагай, у санктуарый Маці Божай Шкаплернай. Там адбудзецца Святая Імша, Крыжовы Шлях па гудагайскай Кальварыі і праграма для пілігрымаў. У гэтай пілігрымцы можа прыняць удзел кожны жадаючы. Асабліва запрашаем моладзь, дзяцей, міністрантаў і хор здзейсніць гэтую пілігрымку перад пачаткам навучальнага года. Таксама чакаем студэнтаў, працуючую моладзь, сем’і, усіх выпускнікоў Будслаўскіх рэкалекцыі. Выезд цягніком з Вілейкі на Маладзечна ў 6.20, з Маладзечна на Гудагай у 8.30. У мястэчку Гудагай плануем быць каля 10.30. Вяртаемся ў Вілейку ў 20.50. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

29 жніўня, у нядзелю, у 10.00 адбудзецца пачатак новага навучальнага года з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем школьнікаў і студэнтаў. Заахвочваем дзяцей, моладзь і настаўнікаў скарыстаць са споведзі на гэтым тыдні за 30 хвілін перад Святой Імшой.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!