Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Перад святкаваннем парафіяльнага фэсту прагну звярнуцца да кожнай сям’і з запрашэннем і заахвотай да паглыблення духоўнага жыцця. Праграма святкавання ўрачыстасці Узвышэнне Святога Крыжа будзе наступнай:
НЯДЗЕЛЯ, 12 верасня
10.00 — СВЯТАЯ ІМША І ЭЎХАРЫСТЫЧНАЯ ПРАЦЭСІЯ.(Дзеці і міністранты прымаюць актыўны ўдзел у працэсіі)
12.00 — СВЯТАЯ ІМША
18.00 — СВЯТАЯ ІМША
ПАНЯДЗЕЛАК, 13 верасня
АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ З 11.00
СВЯТАЯ ІМША Ў 12.00
АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ З 17.00
СВЯТАЯ ІМША Ў 18.00
АЎТОРАК, 14 верасня
УРАЧЫСТАСЦЬ УЗВЫШЭННЕ СВЯТОГА КРЫЖА
ФЭСТ
АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ 3 11.00
СВЯТАЯ ІМША Ў 12.00
АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ з 17.00
СВЯТАЯ ІМША (АДПУСТОВАЯ) Ў 18.00
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 (для дзяцей) і 18.00 (для моладзі і дарослых) адбудзецца рэпетыцыя хора.
Пад час індывідуальнага благаславення дзяцей і школьнікаў будуць раздавацца анкеты ўдзельніка катэхізацыі і пасля запаўнення яе трэба пераказаць у сакрыстую. Заняткі распачнуцца ў першую суботу кастрычніка (2 кастрычніка).
Катэхетычныя групы:
Маленькія дзеці (4-5 год)
Маленькія дзеці (6-7 год)
Падрыхтоўка да Першай Св. Камуніі, першы год навучання (з 8 год)
Падрыхтоўка да Першай Св. Камуніі, другі год навучання
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі для падлеткаў (з 13 год, інтэнсіўны курс, адзін год падрыхтоўкі)
Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (другі, трэці, чацвёрты год навучання)
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(моладзь з 13 год, якая была ў Першай Св. Камуніі)
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!