Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 і ў 18.00. У аўторак, дзень малітвы за памерлых, у 10.00 і 18.00. Малітва за памерлых з выпамінкамі адбудзецца ў 10.00. Выпамінкі можна пераказваць у сакрыстыю да пачатку Святой Імшы.
У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўшэсця Пана, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. Кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі 16 мая ў 17.00.
Наведванне могілак і асвячэнне магіл адбудзецца:
У панядзелак 10 мая:
9.00 – Вязынь
10.00 – Асцюковічы
10.30 – Бязводнае
11.00 – Шклозавод
14.00 – Муляры, Золькі
15.00 – Ролічы
15.30 – Лыцавічы
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!