background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

12 звычайная нядзеля (25 чэрвеня 2023 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: Панядзелак у 9.00, аўторак у 9.00 і 18.00, сераду ў 8.00 (з удзелам пілігрымаў са Смаргоні) і ў 9.30 (з удзелам пілігрымаў з Маладзечна). У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00. У пятніцу не будзе. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Праграма фэсту ў Будславе

30 чэрвеня, пятніца

18.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў

23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і Святая Імша

1 ліпеня, субота

10.00 — сустрэча Папскага легата арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці

11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Папскі легат арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці)

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 30 чэрвеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу.

Што павінен ведаць пілігрым:

Выезд з Вілейкі ў 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Крывічы. Прыбываем у Крывічы ў 9.35. Непатрэбныя рэчы перагружаем у аўтамабіль. Строімся ў калону і вырушаем у бок Будслава. Вяртанне да дому кожны абдумвае самастойна.

Мець з сабою:

Заплечнік з вадою, Ружанец, спеўнік нашай парафіі, дажджавік,  сухпаёк, карымат (пасцілка, дыванок, каб сядаць падчас прыпынкаў), індывідуальную аптэчку (асабліва супраць мазалёў).

Апранаемся: сціпла (не можа быць кароткіх шортаў і адкрытых маек). Галаўны ўбор. Абутак разношаны. Бяром з сабою хустачку пілігрыма з мінулых гадоў (ярка-лімонны колер). Хто не мае такой хустачкі, таму будзе пазычана на час пілігрымкі і фэсту.

Бяром рэчы неабходныя на фэсце ў Будславе (святочнае адзенне, цёплыя рэчы і штосці на выпадак дажджу).

Сёння адбываецца запіс пілігрымаў. Запісваемся каля бочнага алтара Маці Божай.

27 чэрвеня, у аўторак, на 18.00 у Вілейку прыбудуць пілігрымы са Смаргоні. А нам трэба дапамагчы пілігрымам адпачнуць для далейшай дарогі ў Будслаў. Вялікая просьба, запрасіць у свой дом пілігрымаў на начлег.

Плануем аўтобусную паездку ў Будслаў на фэст. Выезд 30 чэрвеня, у пятніцу, у 16.30 і вяртаемся ноччу, пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 18 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 237 раз