background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

31 звычайная нядзеля (30 кастрычніка 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак у 9.00 і 18.00.

У аўторак, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.

У сераду, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. У 11.30 – Ютрань за памерлых. Святая Імша ў 12.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.

У чацвер і пятніцу: 8.15 – выпамінкі і Ютрань, 9.00 – Святая Імша, далей у 17.15 – выпамінкі і Нешпары, 18.00 – Святая Імша.

У суботу: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша (складковая за памерлых)

У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00, 12.00 і ў 18.00 – Святая Імша, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых.

Карткі з імёнамі памерлых на выпамінкі належыць прынесці ў сакрыстую да 2 лістапада.

4 лістапада ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у дзевятую гадавіну смерці.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 12 лістапада.

Прашу дапамагчы заўтра навесці парадак на касцёльнай тэрыторыі: сабраць апалае лісце і падмесці дарожкі.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 201 раз