На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Урачыстасць Усіх Святых і Дзень Задушны – гэта значныя дні ў жыцці веруючага чалавека. Пастараемся на гэтым тыдні і на пачатку наступнага скарыстасць з сакрамэнту Споведзі, каб быць падрыхтаванымі да святаў і мець магчымасць атрымасць поўны адпуст, які зможам ахвяраваць за памерлую асобу.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах, якія, як мы можам ведаць, не маюць сваіх родных, але якімі ужо шмат год апякуюцца людзі добрай волі.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад наведвання могілак
(набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)
Чацвер, 3 лістапада
12.00 – Вілейка (Гарадзішча)
13.00 – Вязынь
14.30 – Снежкава
15.15 – Багданава
16.00 – Касута
Субота, 5 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)
14.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
15.00 – Куранец
16.00 – Асіпавічы
Нядзеля, 6 лістапада
13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
Панядзелак, 7 лістапада
11.00 – Порса
12.00 – Любань
13.00 – Золькі (Муляры)
14.00 – Ролічы
14.30 - Лыцавічы