Адмін
Рэдакцыя сайта
Будслаўскі скарб
Будслаў – месца асаблівае, напоўненае малітвамі мільёнаў пілігрымаў, просьбамі ў безнадзейных справах і падзякамі радасных сэрцаў. Не пералічыць тых людзей, якія тут сустрэлі Хрыста і адчулі Мацярынскую Любоў Яго і нашай Матулі.
Увага! Праграма юбілейных урачыстасцяў.
Парафія Узвышэння Святога Крыжа, г. Вілейка, 12-14 верасня 2013г.
Чацвер, 12 верасня
ДЗЕНЬ МАЛІТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ:
ФУНДАТАРАЎ СВЯТЫНІ, АХВЯРАДАЎЦАЎ, ДАБРАДЗЕЯЎ І ЎСІХ ПАРАФІЯНАЎ
Урачыстасць, да якой мы рыхтаваліся!
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
З вялікай радасцю прыгадваем вам, што набліжаецца кульмінацыйны дзень святкавання 100-годдзя нашай святыні, а менавіта, фэст, які будзем адзначаць 14 верасня 2013 года. Да гэтай падзеі парафія актыўна рыхтавалася не адзін год.
Шчыра вітаем у нашай парафіі новага вікарыя!
З 25 жніўня ў нашай парафіі распачаў сваю душпастырскую дзейнасць кс. Валерый Даўгуль, які будзе выконваць абавязкі вікарыя.
Будслаў - месца, дзе мы заўсёды разам!
Добрай традыцыяй стала жнівеньскае спатканне студэнцкай і працоўнай моладзі нашай парафіі ў Будславе. Кожны з нас загадзя чакае “той самы чацвер” падчас летніх дзіцячых рэкалекцый, калі мы вырываемся са штодзеннай мітусні дарослага жыцця і злятаемся ў дарагое сэрцу месца.
Хрысціянскі спеў: ці дастаткова аднаго талента для творчасці?
З 16 па 18 жніўня ў Будславе адбыліся рэкалекцыі парафіяльнага хору "Angeli". У пятніцу вечарам удзельнікі хору накіраваліся ў Будслаў. Вячэрні Будслаў спаткаў іх незвычайнай цішынёй. Адчувалася хваляванне з прычыны такога прыватнага спаткання з Маці Божай Будслаўскай, так любімай усімі намі і заўсёды падчас свята акружанай натоўпамі вернікаў.
Віншуем пераможцаў ІV Парафіяды Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі сярод дзяцей і моладзі!
З 1 па 4 жніўня ў Івянцы праходзіла ІV Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сярод дзяцей і моладзі. Каманда дзяцей і моладзі нашай парафіі не толькі прымала ў ёй актыўны ўдзел, але і заняла першае месца. Таму шчыра віншуем нашых пераможцаў!!!
"Веруючы чалавек перамяняецца Любоўю, на Якую адкрыўся"
У гэты год, прысвечаны Веры, папа Францішак як той, хто закліканы ўмацоўваць сваіх братоў у веры, скіраваў да нас сваю першую Энцыкліку "Lumen fidei", што азначае "Святло веры".
"Побач з Маці Божай, Валадаркай азёраў”
З 11 па 14 ліпеня студэнцкая і старэйшая школьная моладзь нашай парафіі мела канікулы з Богам на Браслаўшчыне ў кляштары сясцёр эўхарыстак. Гэта быў насамрэч насычаны духоўна і вельмі багаты на падзеі час.
Х юбілейная пілігрымка ў Будслаў
“Да Марыі топ-топ-топ…” Нашы парафіяне крочылі да Маці Божай у Будслаў
2 ліпеня ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай з Вілейкі вырушыла пешая пілігрымка да Будслава. Усяго пілігрымаў было каля 120 чалавек, сярод якіх было шмат дзяцей, нават такіх, якія яшчэ не ўмеюць размаўляць, моладзь і старэйшыя людзі. Кожны пілігрым быў вельмі важным, але самым галоўным “пілігрымам” была копія цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай, якая перад гэтым аб’ехала ўсю Беларусь і якую цяпер пілігрымы неслі на сваіх плячах на працягу трох дзён да в. Даўгінава, дзе пасля перадалі іншым пілігрымам з Мінска і Ракава.
Пілігрымы нястомна крочылі сцежкамі нашай цудоўнай Бацькаўшчыны, ім весела ўсміхалася сонейка, а па палях разносіўся спеў:
“Ідзём мы, калі свеціць сонца,
Калі падае дождж.
Ідзём да нашай Матулі,
Каб сустрэцца з Ёй…”
Кожны дзень быў напоўнены малітоўным духам і пачуццём прысутнасці Нябеснай Матулі. Духоўнай апекай для пілігрымаў быў кс. Уладзімір Русак, які праводзіў канферэнцыі і служыў у Сакрамэнце Пакаяння і Паяднання.
Галоўнай тэмай пілігрымкі быў дэвіз сёлетніх урачыстасцяў у Будславе “Марыя – Маці нашай веры”. Але першыя тры дні мелі таксама і свае маленькія падтэмы. Як нашае жыццё – гэта ў пэўным сэнсе пілігрымка, так і гэта пілігрымка пэўным чынам адлюстроўвала жыццё. Першы дзень быў прысвечаны тэме: “Мы - дзеці Божыя”. У гэты дзень пілігрымы разважалі над тым, што кожны з нас, незалежна ад узросту, з’яўляецца Божым дзіцём. На малітвах разам з разважаннямі Св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езус, якая выбрала сабе “малы шлях” да святасці, пілігрымы задумаліся над дзіцячым даверам, радасцю і прастатой. Другі дзень праходзіў пад дэвізам: “Маладыя духам”. Пілігрымы разважалі над характэрнымі рысамі часу маладосці і іх увасабленнем у хрысціянскім жыцці. Напрыклад, ніколі не стамляцца для Хрыста, не баяцца адказаць “так” на шалёную прыгоду жыцця з Богам, мець сэрца, якое напоўнена любоўю да Бога і імкнецца заўсёды быць разам з Сэрцам Бога. Трэці дзень быў прысвечаны хрысціянскай сталасці, якая звязаная з адказнасцю за свае дзеянні, ахвярнасцю і вернасцю выбранаму шляху. Чацвёрты дзень быў апошнім днём пілігрымкі, калі пілігрымы ўжо асягнулі мэту свайго пілігрымавання.
Ні мазалі, ні пякучае сонца, ні праліўны дождж і бура, падчас якой пілігрымы ўвайшлі ў Будслаў, не перашкодзілі ім, бо кожны з пілігрымаў нёс з сабою свае інтэнцыі, якія прагнуў аддаць Богу праз рукі Марыі. Да сваіх інтэнцый пілігрымы далучалі таксама і інтэнцыі людзей, якіх сустракалі на сваім шляху і якія так гасцінна прымалі іх у свае хаты.
Ужо прайшло крыху часу, высахла адзенне, якое “выжымалі”пілігрымы пасля ліўня, зажылі мазалі, але сэрцы пілігрымаў не перастаюць поўніцца радасцю ад сустрэчы з Нябеснай Маці ў Будславе і цешыцца тымі Божымі ласкамі, што там атрымалі.
Кацярына Дурко
https://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/syam-ya/khrystsiyankaya-syam-ya-mety-i-zadanni/itemlist/user/42-admin?start=750#sigProGalleria511b296671
https://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/syam-ya/khrystsiyankaya-syam-ya-mety-i-zadanni/itemlist/user/42-admin?start=750#sigProGalleriaef1cdf60e9
https://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/syam-ya/khrystsiyankaya-syam-ya-mety-i-zadanni/itemlist/user/42-admin?start=750#sigProGalleriacdd9b3f1a8



