Галоўнай, па-свойму гістарычнай падзеяй 2013 сталі парафіяльныя Місіі, на прыканцы якіх каля касцёла быў устаноўлены новы крыж, і на якім хутка з’явіцца фігура Езуса Хрыста і памятная табліца з інфармацыяй аб Місіях.
Апрача місій да значнага дня святкавання юбілею парафія рыхтавалася духоўна праз розныя малітвы і набажэнствы. Таксама ў гэтым годзе кожную нядзелю перад вячэрняй Св. Імшой адбываліся катэхезы для дарослых, а раз на тыдзень - Біблійныя спатканні, падчас якіх мы супольна чыталі і разважалі Божае Слова. У гэты ж час, а дакладней у студзені 2012 года, з’явіўся і наш парафіяльны сайт!
Былі праведзены працы па замене электраправодкі, вакол святыні з’явілася кованая агароджа, якая аб’яднала ў адзіны архітэктурны ансамбль 100-гадовы касцел і новы парафіяльны дом. Была адрамантава сахрыстыя, а таксама адноўлены вітражы. Апошнія касметычныя рамонты ўнутры касцёла і на прыкасцёльнай тэрыторыі, вядуцца і да гэтага часу.
Зусім хутка нас чакае юбілейны трыдыум. Ужо цяпер шчыра запрашаем парафіянаў, а таксама ўсіх жадаючых прыняць удзел у святкаванні юбілею нашай святыні.
Таксама ў сувязі са святкаваннем юбілею на нашым сайце можна будзе знайсці цікавыя матэрыялы і інтэв’ю!
Сачыце за інфармацыяйJ