Адмін
Рэдакцыя сайта
Развітанне з кс. Андрэем
У мінулую нядзелю, 16 чэрвеня, мы развіталіся з нашым вікарыем кс. Андрэем Кеўлічам, які заканчвае святарскае служэнне ў нашай парафіі. Кс. Андрэй скіраваны на вучобу ў Італію, будзе вывучаць пастаральную тэалогію у Facoltà Teologica del Triveneto ў Падуі, а адначасова выконваць пастырскае служэнне у парафіі святых Апосталаў у Вероне. Кс. Андрэй працаваў у нашай парафіі амаль 2 гады, з 20 ліпеня 2011 года. Падчас св.Імшы парафіяне дзякавалі Пану Богу за так руплівага вікарыя, а шаноўнага кс. Андрэя – за шчырую службу ў нашай парафіі, за клопат над дзецьмі і моладдзю, іх духоўны рост і фізічны стан, за словы надзеі падчас пахаванняў, за сумеснае чытанне Бібліі і тлумачэнне Божага Слова, за духоўнае кіраўніцтва і шмат іншых спраў, якія спрыялі нашаму духоўнаму аздараўленню.
Дзякуем Вам, паважаны кс.Андрэй, за Вашу ахвярную працу, за Ваша служэнне Пану Богу і людзям. Няхай Пан Бог благаславіць Вам на новым этапе Вашага святарскага жыцця. Будзем памятаць пра Вас у сваіх малітвах і … чакаць спатканняў з Вамі!
Нашы парафіяне сталі катэхетамі!
«Катэхет дзеліцца не толькі ведамі, але і багаццем сваёй чалавечнасці. Сярод дзяцей і моладзі існуе вялікае запатрабаванне персанальных узораў, катэхетаў, якія становяцца для іх сапраўднымі майстрамі і правадырамі» - зазначыў біскуп Пінскай дыцэзіі 15 чэрвеня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах падчас ўрачыстага заканчэнне навучальнага года.
Адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат
11-13 чэрвеня ў парафіяльным доме адбыліся своеасаблівыя рэкалекцыі дзённага прабывання для дзяўчат нашай супольнасці.
Прыміцыя а. Андрэя Ахрэма
9 чэрвеня адбылася вельмі важная падзея для нашай парафіі – айцец Андрэй Ахрэм, францішканін, цэлебраваў першы раз безкрывавую Ахвяру Езуса Хрыста ў сваёй роднай парафіі.
Інтэнцыі Жывога Ружанца на чэрвень
Перэгрынацыя рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
7 і 8 чэрвеня адбылася вельмі важная падзея ў нашай парафіі -перэгрынацыя рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, да якой мы духоўна рыхтаваліся на працягу апошніх дзён.
Працэсія Божага Цела 2013
2 чэрвеня адбылася працэсія Божага Цела з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую мы адзначалі 30 мая.
Святая Камунія 2013
26 мая адбылася ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, падчас якой дзеці нашай парафіі, якія скончылі курс падрыхтоўкі да І Святой Камуніі, ўпершыню поўнасцю ўдзельнічалі ў Ахвяры Хрыста.
Святая Імша з удзелам самых маленькіх дзяцей
Сёння, 18 мая, самыя маленькія прадстаўнікі нашай парафіі сабраліся разам, каб супольна праслаўляць Пана, радуючыся з таго, што Ён пакінуў нам Сябе ў Эўхарыстыі.
Сакрамант Канфірмацыі 2013
12 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскупТадэвушКандрусевіч наведаў нашую парафію. Іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 94 вернікам, якія ва ўрачыстай працэсіі разам з ім і прысутнымі святарамі ўвайшлі ў святыню.



