background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Святой Імшой Пасхальнай вігіліі мы распачалі святкаванне найбольшай хрысціянскай урачыстасці. Літургія Пасхальнай вігіліі – гэта самая ўрачыстая Літургія ва ўсім годзе, якая напоўнена багатай сімволікай.

Падчас пастырскай сустрэчы, якая адбылася ў Вялікі Чацвер у архікатэдры ў Мінску, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў аб заснаванні катэдральнага капітула і аб прызначэнні святароў канонікаў, як паведамляе інфармацыйная служба пры Канферэнцыі Каталіцкіх Бікупаў у Беларусі.

У другі дзень Пасхальнага Трыдуума вернікі Вілейскай парафіі сабраліся а 19 гадзіне на Літургію Мукі Пана, каб разам углыбіцца ў разважанні над пакутамі Езуса на крыжы.

Суббота, 15 Апрель 2017 14:06

Вялікі Чацвер у нашай парафіі

У першы дзень Пасхальнага Трыдуума, 13 красавіка, вернікі Вілейскай парафіі сабраліся на Імшу Вячэры Пана, якая распачалася а 19 гадзіне.

Перэгрынацыя

ФІГУРЫ Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай у Вілейцы

13-16 мая 2017

У мінулую нядзелю мы ўзгадвалі ўрачыстае прыбыццё Езуса ў Ерузалем, у якім Езус ахвяраваў Сваё жыццё дзеля нашага збаўлення. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж з Вербнай нядзелі. Жадаем, каб ужо вельмі хутка з яшчэ большай радасцю кожны хрысціянін прывітаў Езуса Хрыста Уваскрослага!

Вялікая Субота – гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. На працягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана і асвячэнне велікодных страваў.

У нядзелю 2 красавіка вернікі Вілейскай парафіі распачалі час духоўнай падрыхтоўкі да Велікодных святаў. Гэта час асабліва моцнай малітвы і ачышчэння нашых сэрцаў у сакрамэнце споведзі. Перадсвяточныя рэкалекцыі праводзіў кс. Андрэй Рылка, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.