background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

3 нядзеля Вялікага Посту (4 сакавіка 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага Збаўлення. Крыжовы Шлях – у 18.30.

Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі.

Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбываецца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці. Кожную сераду ў 17.30 адбываецца набажэнства Песні Жальбы пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 22 па 24 сакавіка.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца праз суботу, 17 сакавіка.

Святы Айцец Францішак выступіў з акцыяй «24 гадзіны для Пана», у якой заахвочвае, каб сакрамэнт паяднання цэлебраваўся ў кантэксце адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. З волі Папы гэтая падзея адбудзецца ў Паўсюдным Касцёле 9-10 сакавіка гг. Яе дэвіз — «Ты ўдзяляеш прабачэнне». З гэтай нагоды з 9 на 10 сакавіка ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Гэтае спатканне мае дапамагчы маладым людзям добра падрыхтавацца да свята Вялікадня і паяднацца з Езусам Хрыстом праз сакрамэнт Споведзі. Жадаючыя паехаць на начное чуванне павінны запісацца ў сакрыстыі. Кошт 3 руб. Выезд ад вілейскага касцёла ў пятніцу 9 сакавіка пасля Крыжовай Дарогі.

7 сакавіка прыпадае 35 гадавіна смерці кс. Станіслава Жук,шматгадовага пробашча з Касцяневіч. Святая Імша за святой памяці кс. Станіслава адбудзецца ў сераду і суботу ў 10.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 489 раз