Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: У панядзелак урачыстасць абавязковая св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Прыпамінаем, што ўрачыстасць абавязковая наказвае нам прыняць удзел у Святой Імшы і не выконваць тую працу, якую можам перанесці на іншы дзень.
У аўторак і сераду ў 10.00 і 18.00.
У чацвер распачынаем вялікапостныя рэкалекцыі.
Чацвер, 22.03.18
9.00 і 17.00 – споведзь
10.00 – Святая Імша (навука агульная)
17.30 – Песні Жальбы
18.00 – Святая Імша (навука агульная). Будзе найбольш святароў.
Пятніца, 23.03.18
9.00 і 18.00 – споведзь
10.00 – Святая Імша (навука агульная)
16.00 – Любань (споведзь, Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай), наведванне хворых
18.00 – Песні Жальбы
18.30 – Святая Імша (навука агульная)
19.30 – Крыжовы Шлях
Субота, 24.03.18
9.00 і 17.00 – споведзь
10.00 – Святая Імша (навука агульная)
12.00 – Куранец (споведзь, Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай), наведванне хворых у Куранцы.
15.00 – Ілля (споведзь, Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай)
17.30 – Песні Жальбы
18.00 – Святая Імша (навука агульная)
У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе адбылася Ахвяра для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема 2000 гадоў таму.
Расклад набажэнстваў: у 9.20 – Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.
Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на утрыманне Міждыяцэзіальнай Духоўнай семінарыі ў Пінску. Зразумела, што сёння не лёгка жыць кожнаму, але мы павінны памятаць пра нашу духоўную навучальную ўстанову і яе ўтрымліваць.
Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца 27 сакавіка, у аўторак пасля нядзелі Пальмовай з 9.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, 24 сакавіка.
З 11-га па 16 чэрвеня адбудзецца пілігрымка па святых мясцінах паўночнай Польшчы. Выезд 11-га чэрвеня ў 5 гадзін раніцы, вяртанне 16-га каля 23 гадзін. Маршрут пілігрымкі: Вілейка – Сакулка (Санктуарый Эўхарыстычнага Цуду) – Свента Ліпка (Санктуарый Маці Божай Адзінства Хрысціянаў) - Сточэк Кляшторны (Санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою)– Кросно (Сактуарый Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі)– Глотово (Санктуарый Найсвяцешага Сакрамэнта і Вармінская Кальварыя) – Гетшвалд (Санктуарый Маці Божай Гетшвалдскай) – Мальбрк (Рыцарскі замак) – Вэйхэрово (Санктуарый Мукі Пана і Кальварыя) –Гданьск (экскурсія, Базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, касцёл Святога Мікалая, Катэдра ў Аліве) –Сопат- Гдыня - Вэйхэрово – Вілейка.
Кошт пілігрымкі 190 еўра + кошт страхоўкі + кошт арганізаванай паездкі у консульства для здачы дакументаў + магчымая аплата візы (да 75 еўра). Запісацца можна каля кніжнага кіёску. Да 1 красавіка неабходна здаць аванс 90 еўра і дакументы для атрымання візы (ксеракопія пашпарта: 1, 2 старонка, старонкі з візамі і з прапіскай + анкетка).
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.