Адмін
Рэдакцыя сайта
2 звычайная нядзеля (14 студзеня 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: ад панядзелка да суботы ў 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда.
Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром. У Каталіцкім Касцёле да душпастырскага візіту абавязвае кананічнае права, якое прадпісвае наведванне сем’яў для пашырэння веры і аказання неабходнай духоўнай дапамогі. Для таго, каб дадзеная рэлігійная падзея прайшла належным чынам, неабходна стварыць адпаведныя ўмовы: засцяліць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, альбо абраз і свечка. Асаблівасцю душпастырскай сустрэчы з’яўляецца тое, што ў ёй павінна ўдзельнічаць уся сям’я. Таму сям'я абавязана даведацца, у які дзень і ў якую гадзіну святар наведае дом, каб усе члены сям’і маглі ў гэты час быць дома. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне.
У кіосках можна набыць новы часопіс Ave Maria i рэлігійны каляндар на 2018 г
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Душпастырская візітацыя
15-20.01.18
|
Панядзелак з 14.00 альбо 17.00 |
Вул. Кастрычніцкая
|
|
Аўторак: з 12.00 альбо 17.00 |
вул. 17 верасня, пл. Свабоды, зав. Школьны, Наберажная, Молакава, вул. Ходзькі, Інтэрнацыянальная, Дзяржынскага, Шубіна, Прывакзальная |
|
Серада з 12.00 альбо 17.00 |
вул. Савецкая, Незалежнасці 2, 2/1, 2/2, 2/4, 2/4а
|
|
Чацвер з 12.00 альбо 17.00 |
Незалежнасці 4, 6, 6/1, 8/1, 8/2, 10/1, 10/2, 10/3, 14
|
|
Пятніца з 12.00 альбо 17.00 |
Незалежнасці 16/1, 16/2, 18, 20, 22 вул. Стаханаўская, Івонцавічы |
|
Субота з 12.00 |
Шылавічы, Асіпавічы, Гліннае, Каловічы, Більцэвічы в. Крывое Сяло
|
|
з 15.00 |
Ізбіно, Макаўе
|
1 звычайная нядзеля (7 студзеня 2018 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 8 студзеня.
Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром. У Каталіцкім Касцёле да душпастырскага візіту абавязвае кананічнае права, якое прадпісвае наведванне сем’яў для пашырэння веры і аказання неабходнай духоўнай дапамогі. Для таго, каб дадзеная рэлігійная падзея прайшла належным чынам, неабходна стварыць адпаведныя ўмовы: засцяліць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, альбо абраз і свечка. Асаблівасцю душпастырскай сустрэчы з’яўляецца тое, што ў ёй павінна ўдзельнічаць уся сям’я. Таму сям'я абавязана даведацца, у які дзень і ў якую гадзіну святар наведае дом, каб усе члены сям’і маглі ў гэты час быць дома. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Урокі рэлігіі распачнуцца пасля калядных канікул з 13 студзеня.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Душпастырская візітацыя
08-13.01.18
|
Панядзелак з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4
|
|
|
|
|
Аўторак з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 14, 14/1,16, 16/1, 16/2, 16/3, 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27 |
|
|
|
|
Серада з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Чапаева 2, 60, 62, 64, 72, 74 |
|
|
|
|
Чацвер з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Талстога 12, 13А, 36, 38, 40, 49, 51, 53, 55, 59 |
|
|
|
|
Пятніца з 12.00 альбо 17.00 |
вул. Камарова 5, 6, 9, 13 Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага, |
|
|
|
|
Субота з 12.00 |
Піянерская, Партызанская, Садовая, зав.Лугавы, вул.і зав.Зялёны, Стаўкі, Наберажная, вул. 1 Мая 39, 45, 47, |
|
З 16.00 |
вул. 1 Мая 57, 63, 67, 72, 74, 75, 76, 77, 81а, 85, 87, 97, 97Б, 105В, 105Г |
2 нядзеля пасля Божага Нараджэння (31снежня 2017 г.)
Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2018 года: 23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, 00.00 - урачыстае благаславенне, 00.05 – Святая Імша.
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Панядзелак, урачыстасць абавязковая Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы, у 12.00 і 18.00; аўторак, серада, чацвер і пятніца ў 10.00.
У суботу – урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва Трох Каралёў. Святая Імша ў 10.00, складковая за памерлых, 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.
У наступную нядзелю адзначым свята Хросту Пана. Падчас кожнай Святой Імшы асвячэнне вады і акрапленне на ўспамін прынятага намі Хросту. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Для асвячэння ваду прыносім з сабою.
Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 8 студзеня. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне.
Урокі рэлігіі распачнуцца пасля калядных канікул з 13 студзеня.
У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2018 г
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцці даслаў ліст для пані Ядвігі Пастэрнак
Пані Ядвіга Пастэрнак, якая ў часы пераследу мужна захоўвала і пераказвала іншым хрысціянскую веру, атрымала ліст ад Апостальскага Нунцыя ва Украіне Клаўдыё Гуджэроцці.
Чытанне духоўнай літаратуры: Соль самаўтаймавання
На перыяд Адвэнту аднаўляем рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Запрашаем сярод мітусні працоўнага дня затрымацца на некалькі хвілінак, каб разам пачытаць духоўную літаратуру і паразважаць над прачытаным. Абнаўленні будуць падавацца кожны аўторак і чацвер.
Чытанне духоўнай літаратуры: Соль самаўтаймавання
На перыяд Адвэнту аднаўляем рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Запрашаем сярод мітусні працоўнага дня затрымацца на некалькі хвілінак, каб разам пачытаць духоўную літаратуру і паразважаць над прачытаным. Абнаўленні будуць падавацца кожны аўторак і чацвер.
“Андрэйкі” для дзяцей і моладзі адбыліся ў нашай парафіі
30 лістапада Касцёл успамінае святога Андрэя, апостала. Зазвычай гэты ўспамін прыпадае на апошнія дні перад распачаццем ціхага і сціплага перыяду Адвэнта. Згодна з традыцыяй гэта час забавы, які называецца “Андрэйкамі”.
І нядзеля Адвэнту ў нашай парафіі
У нядзелю 3 снежня распачаўся новы перыяд літургічнага году – Адвэнт, час радаснага чакання Езуса Хрыста. Гэты перыяд падзяляецца на дзве часткі: падчас першай мы разважаем і рыхтуемся да другога прыйсця Езуса Хрыста, другая частка – гэта час непасрэднай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.
Парафіяльны хор “Angeli” адзначыў успамін Св. Цэцыліі
Супольнасць нашага парафіяльнага хору была утворана ў 2003 годзе. Праз год хор афіцыйна абраў назву “Angeli”, каб на ўзор анёлаў праслаўляць Бога і служыць парафіяльнай супольнасці.



