Напачатку нядзельнай Св. Імшы а 10 гадзіне быў ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок з чатырма свечкамі, якія сімвалізуюць чатыры тыдні Адвэнту, і была запалена першая свечка. Таксама быў асвечаны аплатак, якім мы будзем дзяліцца падчас Вігілійнай вячэры.
Пробашч парафіі кс. Аляксандр нагадаў вернікам аб тым, як добра перажыць Адвэнт і падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння. Кс. Аляксандр звярнуў увагу на патрэбу і неабходнасць малітвы, добрых учынкаў, удзелу ў Раратніх Св. Імшах. Святар заахвочваў да прыняцця пастаноў, г.зн. канкрэтных рашэнняў у накірунак змены сябе да лепшага, і да ўдзелу ў Св. Імшах не толькі нядзельных і Раратніх, але і ў буднія дні.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1056-i-nyadzelya-adventu-nashay-parafii#sigProGalleria7a6a749b27