Адмін
Рэдакцыя сайта
Дзень І Малітвы аб еднасці
Распачынаецца тыдзень малітвы аб еднасці хрысціянаў
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 16 студзеня Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам да малітвы ў інтэнцыі адзінства паміж усімі вызнаўцамі Хрыста. Папа нагадаў, што 18 студзеня пачнецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян, які сёлета пройдзе пад дэвізам “Чаго Пан чакае ад нас”.
План пастырскай візітацыі сем'яў на нашым сайце
Душпастырская візітацыя 2013
У перыяд Божага Нараджэння і пасля яго ў кожнай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў — так званая каляда. Раней гэтыя візіты святара распачыналіся на Новы год (ці на наступны дзень), а заканчваліся ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана (6 студзеня).
Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром. У Каталіцкім Касцёле да душпастырскага візіту абавязвае кананічнае права, якое прадпісвае наведванне сем’яў для пашырэння веры і аказання неабходнай духоўнай дапамогі.
Для таго, каб дадзеная рэлігійная падзея прайшла належным чынам, неабходна стварыць для яе адпаведныя знешнія ўмовы: засцяліць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, свечка, асвячоная вада і крапідла.
Гаспадар павінен прывітаць святара і пазнаёміць яго з тымі членамі сям’і, якіх ён не ведае. Сустрэча працягваецца гутаркай, звязанай з духоўным жыццём сям’і. Пасля адбываецца супольная малітва і асвячэнне пакояў.
Панядзелак з 17.00 Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12, Вул. Гагарына 12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4 Аўторак з 17.00 Вул. Гагарына 14, 14/1, 16, 16/1, Вул. Гагарына 16/2, 16/3; 9, 11, 13, 15 Серада з 17.00 Вул. Гагарына, 17, 19, 23, 25, 27 вул. Камарова 5, 6, 9, 13 Вул. Чапаева 22, 62 Чацвер з 17.00 Вул. Чапаева 2, 60 Вул. Чапаева 64, 72, 74 Пятніца з 17.00 Вул. Талстога 12, 13А, 36, 38, 40, 49, 51 Вул. Талстога 53, 55, 59 Субота з 12.00 Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Астроўскага, Камсамольская, Чайкоўскага, з 17.00 вул. Піянерская, Партызанская, Садовая, зав. Лугавы, вул. і зав. Зялёны, Наберажная Панядзелак з 11.30 - Любань Аўторак з 11.30 – Куранец Панядзелак з 17.00 вул. 1 Мая 39, 45, 47, 57, 63, 67, 72, 74, 75, 76 Вул. 1 Мая 77, 81а, 85, 87, 97Б, вул. Кастрычніцкая 10, 22, 23 Аўторак з 17.00 Вул. Кастрычніцкая 32, 34, 36, 38, 45, 54, 57, 64, 67, 78, 84 Вул. 17 верасня 28, 31, 44, 54, 55, 62 Серада з 17.00 Савецкая, пл. Свабоды, зав. Школьны, вул. Молакава, Красіна, Інтэрныцыянальная, Дзяржынскага, Шубіна, Прывакзальная Чацвер з 17.00 Вул. Незалежнасці 2, 2/1, 2/2, 2/4, 2/4а Пятніца з 17.00 Незалежнасці 4, 6, 6/1, 8/1, 8/2, Незалежнасці 10/2, 10/3, 14, 16/1, 16/2, 18, 20, 22 Субота з 12.00 в. Порса Лаўрыновіча, Новая, Зарэчная, Яблыневая, Юбілейная, Маладёжная, Сільвановіча, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская, Жалігоўскага, Сельская 3 17.00 Зав. Гідрабудаўнікоў, зав. Берагавы, Гастэлла, Казея, Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай, 14-19 студзеня 2013г.
21-26 студзеня 2013г.
Нашы міністранты падчас спаткання ЛСА ў Маладзечне
2 студзеня 2013 г. у парафіі св. Юзафа г. Маладзечна адбылося спатканне ЛСА Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі
Пасланне Папы Бенедыкта XVI на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2013г.
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на Нядзелю Святой Сям’і 2012
«Стаўшы бацькамі, сужэнцы атрымліваюць ад Бога дар новай адказнасці. Іх бацькоўская любоў павінна стаць для дзяцей бачным знакам той самай любові Бога, „ад якой бярэ назву ўсялякае бацькоўства на небе і на зямлі”». (Familiaris consortio 15)
Божае Нараджэнне 2012
«Нарадзіўся сёння Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан», — менавіта гэтая вестка склікала мноства вернікаў у нашую парафіяльную святыню, перажываючы урачыстасць Божага Нараджэння.
Падрыхтоўка святыні да Божага Нараджэння
Узмоцненыя духоўнымі практыкаваннямі, якія адбыліся ў нашай парафіі, мы з радасцю распачалі непасрэдную падрыхтоўку нашай святыні да ўрачыстасцей Божага Нараджэння
Пастырскае Пасланне Мітрапаліта на Божае Нараджэнне 2012 г.
Актуальнасці
-
19 звычайны тыдзень (9 жніўня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што мы маем…
- 14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.)
- 13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)
- 12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)
- 11 звычайны тыдзень (14 чэрвеня 2026 г.)
-
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 9.00, у аўторак у 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязкова азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і абавязак устрымання ад неабавязковай працы. У першую пятніцу месяца… -
Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны, Марыі Маці Касцёла, у другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога ў 12.00 і 18.00, у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00… -
7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша:у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для групы дзяцей нашай парафіі. Месяц май… -
6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, урачыстасць абавязковая, Унебаўшэсце Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу Святая Імша…




